На брацкіх магілах не ставяць крыжоў, І ўдовы на іх не рыдаюць - Прыносяць сюды кветак шмат і вянкоў, Пры вечным агні ўспамінаюць. Ўставала раней тут на дыбкі зямля, А зараз гранітныя пліты. Тут лёсу ніводнай персоны няма - Ўсе лёсы ў адзінае зліты. А ў вечным агні бачны ўспыхнуўшы танк, У полымі рускія хаты, Гарыць што Смаленск і гарыць што рэйхстаг У полымі сэрца салдата. Ля брацкіх магіл няма слёзных удоў - Сюды йдуць мацнейшыя людзі, На брацкіх магілах не ставяць крыжоў... Ад гэтага лёгка ці будзе?
© Зінаіда Гасціловіч. Пераклад, 2024