Будуць вершы, будуць матэматыкі, Доўг, пашана і няроўны бой, - Зараз алавяныя салдацікі Сталі на старой тут карце ў строй. Лепей ён трымаў бы ў казарме іх Толькі - на вайне як на вайне - Падаюць байцы ў абедзвюх арміях, Роўны лік на кожнай "старане". І якая, к д’яблу, там стратэгія, І якая тактыка, к чарцям! Здаўся вось нейтралітэт Нарвегіі Ордам алавяных егіпцян. Леваю рукою Скандынавія Ад прэстыжу збаўлена свайго, - Ды рука рашаючая правая Мігам аднавіла статус-кво. Можа быць - праблемы ў выхаванні іх І ў навучанні слабіна, - Ды не здольна выйграваць кампаніі Тая, ці другая старана. Спрэчкі ў сумленні акаянныя - Як не саграшыць перад сабой Тут і там салдаты алавяныя, - Хто з іх першы вытрымае бой? Дзе вы, легкадумныя ўсе геніі, Ці з’яўляцца часу вам няма? Дзе вы, што цярпелі з паражэннямі Мукі, перажытыя дарма? Ці не вы, што неслі ў вянцы зару, І трубілі пераможна ў рог, - Дзе вы, прыпадобненыя Цэзару, Што прыйшоў, убачыў, перамог?         Палкаводзец не зусім удаленькі З непасільна-цяжкай ношай ён, Выйшаў ў велізарныя начальнікі Мой шасці гадоў Напалеон. Мукі каб спыніць яго з сумненнямі, Тых салдат палову роўна даць Змаляваў я сінім - жарты генія, - Ранкам бачу - сінія ляжаць. Ганаруся поспехам, ды ўсё ж адна Думка, што не ведае зыход; Як рашыў ён, што загінуць іменна Сінія, а не наадварот.
© Зінаіда Гасціловіч. Пераклад, 2024