Штовечар мне запальваюцца свечкі І вобраз твой абкурвае хай дым, І не хачу я ведаць, час што лечыць, Што ўсё праходзіць разам з ім. Я болей не пазбаўлюся спакою: Бо ўсё, што ўперад на душы было на год, Не знаючы, яна ўзяла з сабою - Спачатку ў порт, затым - у самалёт. Штовечар мне запальваюцца свечкі І вобраз твой абкурвае хай дым, І не хачу я ведаць, час што лечыць, Што ўсё праходзіць разам з ім. Ў душы маёй - пустынная пустыня, - Ну што вы сталі над пустой маёй душой! Абрыўкі песень там і павуцінне, - Бо ўсё астатняе яна ўзяла з сабой. Цяпер запальвае мне вечар свечкі, І вобраз твой абкурвае хай дым, І не хачу я ведаць, час што лечыць, Што ўсё праходзіць разам з ім. Ў душы маёй - ўсе мэты без дарогі, - Парыйцеся - не знойдзеце вы звыш, Як дзве паўфразы і паўдыялогі, Астатняе ўсё - Францыя, Парыж. Няхай запальвае мне вечар свечкі, І вобраз твой абкурвае хай дым, Ды не хачу я ведаць, час што лечыць, Што ўсё праходзіць разам з ім.  
© Зінаіда Гасціловіч. Пераклад, 2024