Auxiliary materials.
Not for distribution

Люіс Керал

Аліса ў Цудакуце

Пераклад: Дзяніс Мускі.

Зьмест




Плыве палудзень залаты,
Плыве па хвалях чоўнік.
За вёслы ухапіліся
Дзявочыя ручонкі.
І робяць выгляд, што з іх волі
Па рэчцы рухаецца човен.

Ах, злыя дзевы, ў гэту спеку
Вы пачалі патрабаваць
У стомленага чалавека
Гісторыю вам расказаць,
І я адбэсціцца не змог
Ад трох дзявочых язычкоў.

І ўладна кажа Першая:
«Няхай распачынае!»
«Паболей глупстваў і лухты», –
Ліслівіцца Другая.
А Трэцця казачку маю
Ўвесь час перапыняе.

І хуценька у цішыні
Плыве маё натхненне.
Дзяўчынка-мроя ў Цудакут
Бяжыць праз падзямелле,
Там дзе жывёлы, птушкі, рэчы
З ёй гаманяць па-чалавечы.

Я казкай ссушаны ушчэнт:
«Далей наступным разам»
«Наступны раз ужо прыйшоў!» –
Шчаслівы енк адказам.

Так пакрысе, за крокам крок
Расце аповед мой.
Але ён скончаны, а нам
Пара спяшаць дамоў.
Мы весела ідзём, а сонца
Схавалася за гарызонтам.

Аліса, казка хай мая
Пяшчотнаю рукою
Нясе цябе па ручаях
Вянком дзявочых мрояў,
З тых кветак, што ты пілігрымам,
Сарвала ў сноў сваіх краіне.

Глава І
Праз нару труса

Аліса сядзела разам з сястрою на схіле і ўжо пачала сумаваць. Адзін-два разы яна зірнула ў кнігу, што чытала сястра, але там не было ані малюнкаў, ані размоваў. «Які сэнс, – разважала сам-насам Аліса, – ад кнігі, калі ў ёй няма малюнкаў і ніхто не размаўляе?»

Ад спёкі яна пакрысе пачала засынаць. Можна было б, канечне, сплесці сабе вянок, але дзеля гэтага патрэбна было б падняцца ды нарваць кветак. Раптам ля яе прабег Белы Трус з чырвонымі вочкамі.

У гэтым не было НАВАТ анічога незвычайнага.Яна НАВАТ амаль не здзівілася, калі Трус прамовіў сам сабе: «Аёйку! Людцы добранькія! Як жа я спазняюся!» Потым Аліса разважала, што проста абавязана была здзівіцца, але ў той раз ёй здавалася ўсё зусім натуральным. Але калі Трус выцягнуў з КІШЭНІ СВАЁЙ КАМІЗЭЛЬКІ гадзіннік і зірнуўшы на яго пабег далей, Алісу быццам падкінула на абедзьве нагі. Гэта было звыш яе разумення, каб трус меў камізэльку ды і яшчэ з кішэняй, а калі ў ёй яшчэ маецца гадзіннік... Яе папросту раздзірала ад дапытлівасці. На якуюсь хвіліну яна згубіла Труса са зроку, але заўважыла, як той нырнуў у дзірку пад плотам.

Яна кінулася за ім, хаця іншым разам двойчы падумала б, якім чынам яна будзе выбірацца адтуль.

Адпачатку трусіная нара ішла раўнютка, нібы тунэль, але нечакана пайшла ўніз. Настолькі неспадзявана, што ў Алісы нават не было часу спыніцца, і яна паляцела ў глыбокі калодзеж.

Ці тое калодзеж быў надта гыбокі, ці тое падала Аліса замедленна, але ў яе было да гары часу, каб азірнуцца. Спачатку яна спрабавала зразумець, куды яна падае, але ўнізе было цёмна. Тады яна пачала глядзець па баках і заўважыла, што сценкі калодзежа былі застаўленыя кніжнымі ды кухоннымі шафамі. Яшчэ паўсюль на цвіках віселі карты ды разнастайныя выявы. Аліса схапіла з адной з палічак слоік, на якім было напісана «Апельсінавы Джем», але ён, нажаль, быў пусцюткі. Спачатку Аліса вырашыла кінуць слоік аб зямлю, але спужалася, што можа кагосьці забіць і таму закінула яго на нейкую палічку.

«Уф! – разважала Аліса, – пасля такога падзення я магу кінуцца з лесвіцы і нават гэтага не заўважыць! Дома ЎСЕ вырашаць, што я страшэнна адважная! Цяпер і з даху зваліцца для мене будзе толькі забаваю!»

А яна ўсё падала, падала. Алісе здавалася, што гэтае падзенне доўжыцца БЯСКОНЦА!

«Цікава, – уголас падумала яна, – якую адлегласць я ўжо праляцела? Напэўна я дзесь набліжаюся да цэнтра зямлі? Разумееце, гэта прыблізна шэсць з паловаю тысяч кіламетраў уніз! (Аліса нібыта стаяла ва ўласным класе ля дошкі. І хаця вакол не было аніводнага гледача, яна вырашыла ПАПРАКТЫКАВАЦЦА). Так, а гэта адлегласць па Шыраце, ці па Даўгаце?» (Што такое Шырата, а што Даўгата, Аліса не мела аніякага разумення, але словы гучалі надта шляхетна.)

Аліса працягвала сваю развагу: «А вось жа ж будзе смешна, калі я пралячу зямлю НАСКРОЗЬ! Цікава будзе пабачыць ЛЮДЗЕЙ, якія ходзяць дагары нагамі! Як там яны называюцца? Антыпатыі? Во!..»

Тут яна ўзрадавалася, што яе не чуюць, таму што разумела, што нясе лухту.

“Мне абавязкова трэба будзе спытацца, дзе я знаходжуся? «Прабачце, Васпані, вы не падкажыце, я ў Новай Зеландыі, ці Аўстраліі?»”

Калі яна гэдак разважала, яна паспрабавала зрабіць рэверанс. Як-небудзь абавязкова паспрабуйце ЗРАБІЦЬ РЭВЕРАНС у паветры, а я пагляджу, што ў вас атрымаецца!

«Не! Яна вырашыць, што я нейкае зусім неадукаванае дзіцё! Лепш пашукаю якісьці указальнік!»

«А ці ж ядуць каты кажаноў? Ці ядуць каты кажаноў?» – часам яна блыталася і тады ў яе атрымоўвалася, – «Ці ядуць кажаны катоў?» Але адказу ані на адно з гэтых пытанняў яна не ведала, таму розніца была не вялікая. Яна заснула, і ў сне ёй прывідзілася, як яна шпацыруе разам з Дзінаю і шчыра ў яе пытаецца:

«Дзіна, адкажы без падману, ты калі-небудзь спрабавала кажана?»

Але тут яна звалілася на кучу сухой лістоты і галля, яе падзенне скончылася.

Падзенне ніяк не паўплывала на Алісу, і яна адразу ж ускочыла на ногі. Яна паглядзела ўгору, але там было цёмна. Перад ёй адчыніўся доўгі калідор, на прыканцы якога яна ўбычыла Белага Труса. Каб не губляць часу, яна, быццам вецер, паспяшала за ім і за вуглом яшчэ чула ягоныя енкі:

«Мае вушкі, мае вусікі, як жа ж я спазняюся!»

Аліса амаль дагнала яго, але Трус чарговы раз павярнуў за вугал і знік. А Аліса патрапіла ў доўгую нізкую залу, якую асвятлялі вісеўшыя па усёй столі ды сценах шыкоўныя лямпы.

Па ўсёй працягласці залы знаходзіліся дзверы, але ўсе яны былі зачыненыя, і Аліса, праверыўшы кожныя з дзвярэй, села на падлогу і ўпершыню задалася пытаннем, якім чынам яна будзе адсюль выбірацца.

Раптамам яна звярнула ўвагу на невялічкі трохногі шкляны столік, на якім не было анічога, акрамя маленькага залатога ключыка. Аліса адразу зразумела, што зможа адчыніць ім адны з дзвярэй у зале, але ці то ключ быў замалы, ці тое замкі ў дзярэй завялікія, але адчыніць ані адны з дзвярэй у Алісы не атрымалася. Яна зноў паспрабавала адчыніць якіясь з іх і тут раптам заўважыла нейкі невялічкі завес, а за ім дзверцы даўжынёй каля сарака сантыметраў. Яна павярнула ключык у замку і ён адчыніўся!

Аліса ўбачыла калідорчык, памерам не больш за пацучыную норку, яна стала на калені і ўбачыла напрыканцы калідора самы прыгожы з садоў, якія яна толькі бачыла. Ёй адразу захацелася замест цёмнай залы апынуцца ў садку, сярод кветак і фантанаў, але яна нават не змагла прасунуць галаву праз дзверцы:

«А калі б і пралезла, – сумавала Аліса, – што б ёй было там рабіць без плячэй? Шкада, што я не магу скласціся, нібы тэлескоп! Канечне, можна было б паспрабаваць, але не ведаю як!»

Паколькі апошнім часам вакол здаралася шмат неверагоднага, Аліса палічыла, што гэта не было б такім ужо немагчымым.

Знаходжанне ля дзверак здалося Алісе бесcэнсоўным, яна зачыніла дзверкі і паклала ключык на месца, употай спадзеючыся, што зможа адшукаць якоесь выйсце са свайго становішча, магчыма падручнік, у якім напісана, як дзяўчынкам складаца быццам тэлескоп. Раптам яна заўважыла невялічкую бутэлечку.

«Раней яе тут не было», – сказала Аліса.

На бутэльцы вісеў ярлык, на якім прыгожымі літарамі было напісана: «ВЫПІ МЯНЕ.»

Іншая б на яе месцы адразу б пакаштавала з бутэлечкі, але Аліса была разумнай дзяўчынкай і не збіралася рабіць ГЭТАГА не падумаўшы.

«Не, спачатку трэба праверыць, – вырашыла Аліса, – Ці не атрута гэта!»

Яна ведала колькі гісторый аб дзетках, якія рабілі штосьці не падумаўшы, і ў выніку альбо згаралі, альбо траплялі на сняданак дзікім жывёлам, альбо з імі здараліся іншыя не вельмі прыемныя здарэнні, а ўсё таму, што забываліся на самыя простыя правілы: калі распалённую качаргу ДОЎГА трымаць у руках, абавязкова апячэшся; калі вы ГЛЫБОКА разанёце нажом свой палец, з яго пойдзе кроў; а калі вы ВЫП’ЕЦЕ з бутэлечкі з надпісам «АТРУТА», адразу моцна захварэеце. Пра апошняе з трох правіл Аліса аніколі не забывалася.

Але пра наяўнасць у бутэльцы атруты Аліса не знайшла анічога, таму рызыкнула з яе пакаштаваць. І якая там была смаката! Напой адначасова нагадваў сваім смакам вішнёвы пірог, заварны крэм, ананас, смажаніну, цукеркі і гарачыя грэнкі, намазаныя маслам. І Аліса нават не заўважыла, як хуценька выпіла ўсё да кропелькі.

«Якое дзіўнае адчуванне, – падумала Аліса, – я быццам бы складваюся, як тэлескоп!»

І гэта было добра, таму што яна паменшылася да такога памеру, што лёгка магла патрапіць у даўгачаканы садок.

Але напачатку яна некалькі хвілінак пачакала, каб крыху прызвычаіцца да новага памеру. «Трэба ж было зразумець, – казала потым Аліса, – ці не збіраюся я памяншацца далей, а раптам бы я знікла, як агеньчык у свечкі, як бы я сябе тады адчувала?»

І яна паспрабавала ўявіць, як выглядае полымя пасля таго, як свечку загасілі, бо нічога падобнага прыпомніць не змагла.

Упэўніўшыся, што памяншацца яна больш не збіраецца, Аліса пабегла да дзверцаў у сад, але!.. Калі яна падбегла да дзвярэй, яна зразумела, што забыла залаты ключык на стале. Аліса падляцела да століка, але не змагла дабрацца да ключыка, яго было бачна праз шкло, і гэта было падобна на здзек. Яна колькі разоў паспрабавала ўлезці па адной з ножак, але яны былі закоўзкімі. Знямоглая Аліса села і пачала плакаць.

«А ну, до равець, – крыкнула сама на сябе Аліса, – раю супыніцца зараз жа! Не тое..!»

Аліса ўвогуле любіла камандваць сама сабою (пры гэтым аніколі не слухацца), а часам яна так на сябе лаялася, што хутка на яе вочках з’яўляліся слёзкі. А аднойчы яна нават пыталася сябе адлупцаваць за тое, што мухлявала пад час гульні ў кракет сам-насам. Яна ўвогуле любіла рабіць выгляд, што яна не адзін, а два чалавекі.

«І нават гэта, – плакала Аліса, – цяпер не атрымаецца зрабіць, таму што мяне наўрадці хопіць і на АДНАГО чалавека!»

Тут яна заўважыла ля стала малюткі шкляны куфэрачак, а ў ім зусім невялічкі слодыч, на якім разынкамі было выкладзена :«З’ЕШ МЯНЕ».

«Добра, – вырашыла Аліса, – з’ем, і калі стану больш, змагу дацягнуцца да ключыка; а калі менш, пралезу пад дзвярыма. У любым выпадку дасягну гэтага любага садку!»

Яна пакаштавала кавалачак і з непакоем зашаптала:

«Памяншаюся ці павялічваюся, памяншаюся ці павялічваюся?!»

Аліса нават падняла руку па-над галавой, каб зразумець, ці вырасла, але наколькі ж яна здзівілася, калі зразумела, што застаецца такога ж памеру, нібы слодыч быў самым звычайным. Але Алісу такі вынік не задаволіў.

Таму яна неадкладна даела слодыч да крошачкі.

Глава II
Слёзнае мора

“Дзівасенька ды цікавісенька! – усклікнула Аліса (крыху здзівіўшыся, што так хутка забыла родную мову), – «Цяпер я раскладваюся, як самы велізарны тэлескоп! Бывайце, ножачкі мае!»

Яна глядзела на свае ногі, якія ўсё аддаляліся і аддаляліся, пакуль зусім не згубіла іх з вачэй

«Мае ж вы бедненькія маленькія ножачкі! І хто ж апране на вас, любенькія, шкарпэткі і боцікі? Мне гэтага, нажаль, не зрабіць! Я ж буду вельмі далёка, каб даглядаць вас, і цяпер вам прыйдзецца рабіць усё самастойна! Але ж мы павінны застацца сябрамі, – падумала Аліса, – ці аднойчы яны пайдуць анітуды, куды мне патрэбна! Во! Падарую ім на Каляды новыя чаравікі!»

І яна пачала прыдумляць, як будзе гэта рабіць.

«Дашлю іх поштаю, – вырашыла Аліса, – пэўна гэта будзе вельмі цікава, рабіць падарункі ўласным нагам! А як дзіўна будзе выглядаць адрас!


АЛІСІНАЙ ПРАВАЙ НАЗЕ.
ДЫВАНОК
ЛЯ КАМІНА,
(З ЛЮБОЎЮ АД АЛІСЫ).

Ратуйце! Якую ж лухцень я нясу!»

І ў тое ж імгненне яе галава дзюбнулася аб столь: цяпер яе рост быў каля трох метраў, і яна з лёгкасцю ўзяла залаты ключык і паспяшалася да дзверак ў жаданы садочак.

Бедная Аліса! Цяпер на сад яна магла паглядзець толькі адным вокам, і тое, дзеля гэтага ёй прыйшлося легчы на падлогу. Цяпер яе мара была яшчэ далей, чым колісь. Яна села і зноў пачала плакаць.

«Ай-яй-яй-яй-яй! Табе павінна быць сорамна, – сказала сабе Аліса, – ты ж ужо вялікая дзяўчынка!»

(І яна насамрэч стала даволі ВЯЛІКАЙ!)

«А плачаш, як немаўлятка горкае! Зараз жа супыніся, я каму кажу!»

Але ўсё роўна працягвала плакаць рэкамі слёз, так што хуценька на падлозе ля яе стварыўся не благі вадаём, сантыметраў дзесяць глыбінёй, які разліўся на палову залы.

Праз колькі часу яна пачула грукатанне чыіхсьці ножак і хуценька выцерла вочы, каб бачыць, хто ідзе. Гэта вяртаўся Белы Трус, бліскуча апрануты, з параю белых пальчатачак і велізарным веерам у лапах. Ён бег, не разбіраючы дарогі, мармычучы сабе пад нос:

«Вой! Герцагіня, герцагіня! Божачкі! Як жа ж яна раззлуецца, калі я прымушу сябе чакаць!»

Аліса была ў такім адчаі, што магла прасіць дапамогі ў каго заўгодна. І калі Трус наблізіўся, яна прамовіла ціхім, пакорлівым голасам:

«Прабачце, калі ласка, сэр!»

Трус войкнуў і прыпусціўся кудысьці ў цямрэчу так хутка, як толькі мог, кінуўшы веер з пальчаткамі.

Аліса падняла іх і, паколькі ў зале было надта спякотна, яна пачала імі абмахвацца, працягваючы размову:

«Ёй-ёё-ёёй! Наколькі ж сёння ўсё дзіўна! А яшчэ ўчора ўсё было такім звычайным! Немагчыма, каб я так змянілася за ноч? Так! Трэба паразважаць? Ці была я сама сабою сёння з раніцы? Думаю, ўсё ж я была крышачку іншай. Але, калі я гэта не Я, то на каго я ператварылася? Вось ужо загадка, дык загадка!»

І яна пачала прыпамінаць ўсіх дзяўчаткаў свайго ўзросту, якіх ведала, ці не магла яна ператварыцца на кагось з іх.

“Ну ўжо ніяк не Ада, – вырашыла яна, – ў яе такія цудоўныя кучэркі, а мае воласы звычайныя, прамыя. І не ў якім выпадку не Мэйбл, таму што я ведаю столькі ўсяго, а яна амаль нічога! Да таго ж ЯНА – гэта яна, а Я гэта – я, і – барані, Божа – як ўсё гэта складана! О! Каб быць упэўненай – праверу свае веды. Пачнем: 4х5=12, 4х6=13, 4х7. Матулечка даражэнькая! Я так ніколі не дабяруся да дваццаці! Ну, табліцца множання не самае галоўнае. А што з геаграфіяй? Лондан – сталіца Парыжу, а Парыж – сталіца Рыму, а Рым – ой, не, зусім не тое! Пэўна ўсё ж такі я – Мэйбл! Паспрабую прачытаць вершык аб «Працавітай пчолцы».”

І Аліса, быццам на ўроку, артыстычна склаўшы рукі, пачала чытаць, але нечакана яе галасок зрабіўся хрыплым і дзіўным, тое ж самае адбылося са словамі знаёмага з маленства вершыка:


Як ганарова ў свеце быць
Маленькім кракадзілам,
І працай лапак ды хваста
Усхвальваць воды Ніла.

І як цудоўна апасля
Штодзённае турботы,
У госці рыбак запрашаць
У свой зубасты роцік.

“Не! Гэта зусім не верныя словы, – сказала бедная Аліса, і яе вочкі зноў запўніліся слязьмі, – Я насамрэч ператварылася на Мэйбл і цяпер павінна жыць у яе старой маленькай хатцы, дзе нават няма аніводнай цацкі ды... толькі і рабіць, што вучыцца! Не! Не хачу, калі я ў самрэч зрабілася Мэйбл, я застануся жыць тут! І няхай хто заўгодна спускаецца да мяне і кліча: «Хадзі да нас, сонейка!» А я адкажу: «Не пайду, пакуль не адкажыце, хто Я? І калі мне спадабаецца ваш адказ, выйду. Інакш я застануся тут, пакуль зноўку не зраблюся сабой!» – але, Аёйку! – яшчэ горш пачала плакаць Аліса, – Як жа я ХАЧУ, каб за мною прыйшлі! Я ВЕЛЬМІ стомлена сваёй самотай!”

Раптам Аліса зірнула на свае рукі і са здзіўленнем убачыла, што апранула адну з пальчатачак Труса.

«Як у мяне гэта атрымалася, – падумала яна, – Няўжо я зноўку змяншаюся?»

Яна падыйшла да століка, каб вымерыць свой рост. Ён быў не болей за 60 сантыметраў, і працягваў хутка змяншацца. Аліса здагадалася, што ў гэтым вінаваты веер, якім яна працягвала абмахвацца. Як мага хутчэй Аліса адкінула яго ад сябе.

«Толькі па шчасці я пазбегла канчатковага знікнення! – з палёгкаю вырашыла Аліса, яе напалохаў гэткі лёс, і яна была задаволена тым, што яшчэ існуе, – А цяпер у садок!»

І яна шпарка пабегла да запаветных дзверак, але яны зноў былі зачыненыя, а маленькі залаты ключык, так і застаўся ляжаць і дражніцца праз шкло стала.

«Ну вось, стала яшчэ горш за мінулы раз, – падумала беднае дзіцяці, – я яшчэ ніколі не была такой маленечкай, як зараз! І гэта ўжо занадта!»

Калі яна гэта вымавіла, яе нага нечакана паслізнулася, і ў наступны момант, плюх, Аліса па падбароддзе апынулася ў салёнай вадзе. Першай ў галаву прыйшла думка, што яна патрапіла ў мора.

«Вярнуся да дому па чыгунцы», – вырашыла яна. (Аліса аднойчы ўжо была на моры і была ўпэўненная, што яно паўсюль такое ж, як ў Англіі. Спачатку кабінкі дзеля купання, потым маленькія дзеткі з драўлянымі рыдлёвачкамі гуляючыя ў пяску, нумары для адпачынку і напрыканцы чыгуначная станцыя.) Але хутка яна здагадалася, што плавае ва ўласных слязах, якія наплакала, калі была вышынёй у тры метры.

«І чаму ж я так шмат плакала, – дакарала сябе Аліса, пытаючыся дасягнуць берага, – Вось мне будзе кара, калі я патану ва ўласных слязах! Як гэта дзіўна! Хаця сёння ўсё навокал дзіўна.»

Раптам яна пачула нейкі пляск недалёка. І яна паплыла бліжэй, паглядзець на таго, хто быў прычынай гэткага пляску. Спачатку Аліса вырашыла, што пэўна гэта морж, альбо гіпапатам; але яна забылася наколькі маленькаю цяпер была, а велізарным зверам была звычайная мыш.

«Лепей ужо мыш, чым нікога, – вырашыла Аліса, – а што, калі папытацца з ёй паразмаўляць? Я ўпэўнена, што ў такім месцы яна проста абавязана ўмець размаўляць, а калі не, якая шкода будзе з таго, што я паспрабую.»

І яна пачала:

«О, Мыш, ці не падкажыце, як мне выбрацца на бераг? Я так стамілася ад гэтага бясконцага плавання!»

(Аліса вырашыла, што гэта найлепшы спосаб пачаць размову з незнаёмаю мышшу. Яна канечне ніколі гэтага ранней не рабіла, але раптам прыпомніла правілы, якія яна падгледзела ў старэйшага брата ў падручніку па Лацінскай Граматыцы: «Мыш – Мышы – да Мышы – з Мышшу – О, Мыш!»). Мыш толькі паглядзела ў яе бок, і Алісе нават паказалася, што Мыш ёй падміргнула, але размову не пачала.

«Можа яна не разумее па-ангельску ? – падумала Аліса. – Раптам гэта французкая мыш, якая прыплыла сюды з Вільгельмам Заваявальнікам.»

(Аліса не вельмі добра ведала гісторыю і не ўяўляла, калі гэта было.) І яна зноў паспрабавала загаварыць:

«O? est ma chatte?» (Дзе мая котка?)

(Гэта было першым сказам ў яе падручніку па французкай мове.)

Мыш ажно выскачыла з вады і пачала дрыжэць ад жаху.

«Ай, прабачце, калі ласка, – хуценька крыкнула Аліса, бо занепакоілася, што вельмі пакрыўдзіла бедную жывёлінку. – Я зусім забылася, што вы не любіце катоў!»

«Не люблю катоў! – выгукнула Мыш, высокім апантаным голасам. – А ТЫ любіла б іх на маім месцы?!»

«Хутчэй не! – адказала Аліса супакойваючым голасам. – Толькі не злуйцеся, калі ласка. Але мне шкада, што я не магу пазнаёміць вас з маёю кошкаю Дзінай. Думаю, вы б змянілі тады свае адносіны да катоў. Яна такая ціхая і ласкавая! – Аліса працягвала, з большага дзеля сябе, павольна плаваючы па вадзе? – А як яна мурмоча, калі сядзіць ля агню і вылізвае свае лапы і мысачку! А якая ж яна мяккая! І як яна цудоўна ловіць мы... Аёй! Я прашу прабачэння, – зноў закрычала Аліса, бо ўбачыла што Мыш натапырылася ад носа да хваста. Яна смяротна пакрыўдзілася, – я даю слова, што болей не буду аб ёй размаўляць!»

«Даеш слова! – енчыла Мыш, якая дрыжэла ўсім целам. – Як ты ўвогуле магла пачаць са мной гэткую размову! Нашая сям’я заўжды НЕНАВІДЗЕЛА катоў: брыдкіх, нізкіх, вульгарных істотаў! Я нават слова гэтага не жадаю чуць!»

«Добра, добра, добра! – сказала Аліса, вырашыўшы, як мага хутчэй змяніць тэму. – А якія вашы адносіны да сабак?»

Мыш не адказала, і Аліса шпарка працягнула:

«У нашых суседзяў жыве такі цудоўны маленькі сабачка! Маленькі яснавокі тэр’ерчык, у яго такая доўгая кудзерыстая поўсць! Як ён спрытна прыносіць палку, калі яе кінуць, а потым будзе сядзець і чакаць пачастунка, а яшчэ ён такі разумненькі і так шмат чаго ўмее... Я і то так бы не змагла... Ён належыць аднаму фермеру, і па ягоных словах, каштуе вялікую колькасць грошаў! А яшчэ ён ва ўсім наваколлі перабіў усіх пацукоў і... Ай, Людцы! – згоршана крыкнула Аліса, – Я зноў вас пакрыўдзіла!»

Мыш цвёрда адплывала прэч, уздымаючы вялікія хвалі.

Аліса пачала размаўляць так мякка і лісліва, як толькі ўмела:

«Мышачка, даражэнькая! Вярніцеся, я больш не буду казаць ані пра катоў, ані пра сабак, калі вы іх не любіце!»

Урэшце Мыш супакоілася і паплыла да Алісы. Яе мыска была вельмі бледнай (напэўна ад злосці, вырашыла Аліса) і прамовіла ціхім дрыжачым голасам:

«Нам трэба рухацца на бераг, а ўжо там я паведамлю табе сваю гісторыю, і ты адразу зразумееш, чаму я ненавіджу катоў і сабак!»

Яны зрабілі гэта ў патрэбны час, бо за імі на бераг паплыў шэраг разнастайных звяроў ды птушкак, якія патрапілі ў ваду. Сярод іх былі Кач, Дадо, Лоры, Арлядзіт і шмат не менш дзівосных істотаў. Аліса плыла наперадзе, а за ёй і ўся астатняя грамада.

Глава ІІІ
Сход ва Уцёках і Доўгая Хвасторыя

На беразе сабралася насамрэч дзівосная талака – птушкі з прамоклым пер’ем, жывёлы са зліпшайся поўсцю, усе былі мокрымі ды злымі.

Найгалоўным пытаннем было, якім чынам абсохнуць. Усе адразу ж пачалі прапанаваць свае варыянты, як гэта зрабіць. І праз колькі часу для Алісы было чымсьці натуральным размаўляць з імі так, нібы яны знаёмыя ўжо шмат год. Яна адразу ж пачала доўгую спрэчку з Лоры, які вычарпаўшы ўсе свае аргументы вымавіў: «Я старэйшы за цябе і ведаю лепш». Аліса спыталася, колькі таму год, на што Лоры не даў адказу, што вельмі не задаволіла Алісу, але яна вырашыла адчапіцца.

Урэшце ініцыятыву вырашыла ўзяць на сябе Мыш:

«Сядайце і слухайце! ЗАРАЗ я вас хуценька высушу!»

Усе адразу супакоіліся і селі вакол яе. Аліса ўтаропілася ў мышыныя вочы, паколькі была ўпэўненая, што хутка прастудзіцца, калі зараз жа не высыхне.

– Кхм! – пракашлялася Мыш і набрала ў грудзі паветра. – Спадзяюся ўсе гатовыя? Гэта самая сухая гісторыя, якую я ведаю. Прашу цішыні! «Вільгельм Заваявальнік, пры блаславенні Папы, захапіў Ангельшчыну, якой не хапала добрых правадыроў і якая прызвычаілася да адвечных захопаў. Эдвін – граф Мэрсіі і Моркар – граф Нартумбрыі... «

– Брр! – задрыжаў Лоры.

– Прабачце! – змрочна, але ветліва спыталася Мыш. – Вы нешта сказалі?

– Я? Не, анічога! – шпарка адказаў Лоры.

– Я вырашыла, што вы аб чымсь спыталіся, –сказала Мыш. – Я пацягваю: «Эдвін – граф Мэрсіі і Моркар – граф Нартумбрыі, прызналі Яго уладу, і нават Сцігард, патрыятычны арцыбіскуп Кэнтэрберыйскі, знайшоў гэта балазе!»

– Што ГЭТА? – спытаўся Качань.

– Знайшоў ГЭТА... – раздражнённа адказала Мыш. – Ты не ведаеш, што такое «Гэта»?

– Я дастаткова добра ведаю, што такое «Гэта», калі гэта нейкая ежа, – заявіў Качань, – часцей «Гэта» – жабка ці чарвё. Вось мне і цікава, ШТО знайшоў арцыбіскуп?

Мыш зрабіла выгляд, што не чула апошняга пытання і працягнула:

«... знайшоў гэта балазе, таму пайшоў разам з Эдгарам Атэлінгам да Вільгельма, каб прапанаваць яму карону. Вільгельм спачатку не аднёсся да гэтага сур’ёзна. Але нахабства нарманаў...» Ну што, прасыхаеш па крысе, любінькая? – спыталася яна, павярнуўшыся да Алісы.

– Зусім не, – сумна адказала Аліса, – вашая гісторыя, аніяк на мяне не дзейнічае.

– Тады, – шляхетным тонам прамовіў Дадо, падымаючыся на ногі, – я перарываю аповесць і прапаную перайсці да больш энэргічных сродкаў!

– А цяпер, тое самае, але па-ангельску, – прамовіў Арлядзіт, – я і паловы гэткіх слоў не ведаю, нават не ўяўляю іх сэнс.

І Арлядзіт нахіліў галаву, каб схаваць сарамлівую ўсмешку, а шмат хто з птушак пачалі хіхікаць.

– Так, аб чым гэта я? – спытаўся Дадо, пакрыўджаным тонам. – Самы лепшы сродак дзеля прасыхання – Сход ва Уцёках!

– А ШТО такое – Сход ва Уцёках? – запыталася Аліса. Яна першы раз пра гэта чула і хацела падрабязнасцяў. Дадо зрабіў паўзу, а потым пачаў раздумваць з такім выглядам, нібы збіраўся адказаць.

– Не! – урэшце вымавіў ён, – лягчэй будзе паказаць.

(Вы напэўна таксама захочаце пагуляць у Сход ва Уцёках, тады раскажу, як Дадо гэта рабіў.)

Спачатку ён намаляваў крэйдай даволі вялізнае кола, («яно не абавязкова павінна быць роўным» – патлумачыў Дадо), а потым беспарадкава размясціў усіх на гэтай своеасаблівай дарожцы. Ніхто не даваў старту, кожны пабег, калі палічыў патрэбным, а спыняўся, калі адчуваў стому. Таму цяжка было сачыць за дзеяй. Але дзесьці праз поўгадзіны ўсе былі ўжо сухімі. Дадо громка аб’явіў, што Сход ва Уцёках скончаны. Вакол яго адразу ж сабраўся натоўп, каб аддыхацца і высветліць пераможцу.

Гэтае пытанне прымусіла Дадо зноў на працяглы час задумацца і ўвесь гэты час ён стаяў, прыціснуўны палец да ілба (у гэткай позе звычайна малююць Шэкспіра), а ўся грамада усхвалявана чакала ў цішыні. У рэшце Дадо вымавіў:

– Перамаглі УСЕ, і кожны атрымае свой прыз!

– А хто будзе раздаваць прызы? – у адзін голас спытаўся хор пераможцаў.

– Прызы ўручыць... яна, – сказаў Дадо, паказаўшы на Алісу пальцам; увесь натоўп перакінуў увагу на дзяўчынку, і кожны, перапыняючы астатніх, пачаў патрабаваць свой прыз.

Аліса не ведала, што рабіць, але ўсё ж засунула руку ў кішэню і знайшла скрыначку з цукровай гарошынай (на шчасце скрынка была добра зачыненая, і іх не закранула салёная вада), і кожнаму дастаўся свой прызавы кавалачак, якіх хапіла акурат на ўсіх. Гарошынка ў гарошынку.

– А зараз прыз павінна атрымаць ТЫ, – сказала Мыш.

– Зразумела ж! – з сур’ёзным тварам падтрымаў яе Дадо. – У цябе больш нічога няма ў кішэні? – спытаў ён, павярнуўшы галаву да Алісы.

– Не! Толькі напарстак, – сумна адказала Аліса.

– Дай-ка мне яго, калі ласка! – сказаў Дадо.

Усе сталпіліся вакол іх. Дадо узяў напарстак, а потым ганарова прамовіў:

– Са ўсёю шчырасцю прашу Цябе прыняць ад нас гэты далікатны напарстак.

А астатнія падтрымалі яго громкім і працяглым пляскам далоняў.

Алісе гэта падалося поўным глупствам, але ўсе вакол былі настолькі сур’ёзныя, што яна нават не смела ўсміхнуцца. А паколькі не ведала, што сказать, зрабіла рэверанс і прыняла ўласны напарстак з такім ганаровым выглядам, на які была толькі здольная.

А потым ўсе пачалі есці свае прысмакі. У выніку пачаліся шум і мітусня, вялікія істоты пачалі наракаць, што нават не распрабавалі смак, а у маленькіх гарошына засела ў горле і іх прыйшлося стукаць па спінах. А калі прысмакаў больш не засталося, усе зноў паселі колам і пачалі ўпрошваць Мыш, каб яна ім яшчэ што-небудзь распавяла.

Вы абяцалі расказаць сваю гісторыю, ну, вы ведаеце АБ ЧЫМ, – прапанавала Аліса, – чаму вы ненавідзеце «К» і «С»? – шэптам дадала яна, крышачку пабойваючыся, каб не пакрыўдзіць Мыш і на гэты раз.

– О! Гэта сумная і доўгая гісторыя, – уздыхнуўшы прамовіла Мыш і павярнулася да Алісы.

– Канечне ж, у ВАС доўгая хвасторыя, – сказала Аліса, якая ў гэты момант уважліва назірала за мышыным хвастом, – але чаму вы лічыце яе сумнай ?

Яна пакутвала з гэтага пытання на працягу ўсяго мышынага апавядання, таму дзеля Алісы яно выглядала так:


Кажа мышы Драпега
       ў калідоры сустрэўшы:
               «Пойдзем, мыша, судзіцца.
                                   Засуджу я цябе.
                  І не трэба спрачацца;
              будзе суд неадкладна.
    Усё таму, што сягоння
мне няма, што рабіць!»
           Кажа мышка нахабе:
                   «Што ж за суд, любы пане,
                                       без суддзі, без прысяжных,
                                    толькі час нам губляць.»
                     «Я суддзёй тваім буду, –
                  Кажа хітры Драпега, –
              і цябе, мая мышка,
асуджу я на смерць!»

– Ты зусім не сочыш! – строга звярнулася да Алісы Мыш. – Аб чым ты зараз думаеш?

– Што вы? Не! Я сачу вельмі пільна! – прамовіла ў адказ Аліса. – Вы як раз дабраліся да пятага загібу. Так?

– Якія загібы ты маеш на ўвазе! – раз’юшылася Мыш.

– На вузел? – занепакоілася Аліса, заўжды гатовая прыйсці на дапамогу. – Вам памагчы развязаць?!

– Ані аб чым падобным я не прасіла! – прамовіла Мыш, паднялася і пайшла прэч. – Ты крыўдзіш мяне гэткай лухтою!

– Я не жадала анічога падобнага! – з мальбою прамовіла бедная Аліса. – Але ж Вас так лёгка пакрыўдзіць!

Мыш толькі рыкнула ў адказ.

– Вярніцеся, калі ласка, вы яшчэ не скончылі сваю аповесць! – упрошвала Аліса, а разам з ёй усе астатнія, – Так, так! Вяртайцеся, калі ласка!

Але Мыш толькі пахістала ў адказ галавой і пайшла яшчэ спрытней.

– Шкада, што яна не засталася з намі, – уздыхнуў Лоры, калі тая знікла са зроку; а старая Крабіха заўважыла сваёй дачцэ:

– Бачыш, дзіця! Хай гэта будзе табе добрым урокам, ніколі не парушай чужы спакой!

– Хто б казаў, матулечка! – раздражнённа заўважыла тая. – Ты выведзеш з сябе нават вустрыцу!

– Ах, чаму тут няма маёй Дзіначкі, – уголас заўважыла Аліса, – яна б хуценька яе вярнула!

– Рызыкну спытацца, хто такая, гэтая твая Дзіна? – заўважыў Лоры.

– Дзіна, наша кошка! – шпарка адказала Аліса, гатовая гадзінамі распавядаць аб сваёй улюбёнцы. – Вы нават не ўяўляеце, наколькі добра яна ловіць мышэй! А як яна палюе на птушак?! Ад маленькіх нават пер’я не застаецца!

Апошнія словы сталі сапраўднай сенсацыяй сярод суполкі. Частка птушак адразу хутка адляцела. Старая сарока заенчыла, пужліва азіраючыся па баках:

– Аёечкі, ужо так запозна, а вечаровае паветра так дрэнна ўплывае на маё горла!

Канарэйка, дрыжачым голасам пачала заклікаць сваіх птушанятак:

– Нам пара, даражэнькія! У гэты час вы ўжо павінны быць у сваіх ложках!

Хутка ў кожнага знайшлася падстава для сыходу, і Аліса зноў засталася ў самоце.

– Не трэба было казаць ім пра Дзіну! – сумна заўважыла яна. – Ніхто тут не можа замяніць мне маю кошачку! Дзіна, Дзіначка! Ці ж убачу я цябе колісь?!

І Аліса зноўку заплакала, бо адчула сябе самотнай і прыгнечанай. Раптам у аддаленні пачуліся чыісьці ціхія крокі. Аліса пачала азірацца, крышачку спадзеючыся, што гэта вяртаецца Мыш, каб скончыць сваё апавяданне.

Глава IV
Трус засылае Біла

Але гэта быў Белы Трус, ён спяшаўся назад, азіраючыся па баках, нібы штосьці згубіў, ды мармычучы сабе пад нос:

«Герцагіня! Герцагіня! Мае ж вы бедныя лапачкі! Мае ж вы скурка і вусікі! Яна мяне сваімі ўласнымі рукамі заб’е, да бабкі не хадзі! Дзе ж я мог іх згубіць?»

Аліса адразу здагадалася, што ён шукае свае пальчаткі ды веер і сама прынялася шукаць, куды магла іх падзець. Але, і пальчаткі з веерам невядома дзе падзеліся, і сама зала, здавалася, стала нейкай іншай, і шкляны столік ды маленечкія дзверачкі кудысь зніклі.

Неўзабаве Трус заўважыў Алісу, якая займалася пошукам і строга крыкнуў ей:

«Гэй, Мэры Эн, ты чаго тут валэндаешся? Куляю ляці дамоў і прынясі мне новыя пальчаткі і веер! Хуценька, хуценька!»

Аліса настолькі разгубілася, што адразу ж пабегла ва ўказаны Трусам напрамак, нават не папытаўшыся яму растлумачыць, што ён памыліўся.

«Ён пэўна прыняў мяне за сваю хатнюю гаспадыню, – вырашыла Аліса. – Вось жа Трус здзівіцца, калі даведаецца, хто я насамрэч! Але ж усё роўна трэба прынесці яму пальчаткі ды веер, канечне, калі я іх знайду!»

Не паспела яна скончыць фразу, як убачыла акуратную хацінку, на дзвярах якой была медная шыльда, на якой было выгравіравана «Б. Трус». Аліса ціхінька зайшла ў хацінку і адразу ж пабегла наверх, паколькі вельмі баялася сустрэцца з сапраўднаю Мэры Эн і быць выкінутай з хаты раней, чым знойдзе веер з пальчаткамі.

«Як жа ж усё гэта дзіўна, – казала сабе Аліса, – патрапіць у пасыльныя да труса! Глядзіш, у наступны раз прыйдзецца прыслугоўваць Дзіне!»

І яна ўявіла сабе гэткі стасунак: “»Міс Аліса! Хадзіце хутчэй, вам пара на шпацыр!» «Адну хвілінку, нянечка! Мне патрэбна пасцерагчы Дзініну мыш.» Толькі думаю, – працягнула Аліса, – што Дзіну выкінуць з хаты, калі яна пачне прыказваць людзям!”

Тым часам яна патрапіла ва ўтульны пакойчык са сталом ля вакна, а ў яго скрынке (як яна і спадзявалася) былі веер і некалькі пар белых пальчатачак. Аліса схапіла веер і пару пальчатак і ўжо збіралася пайсці з пакою, як раптам пабачыла невялічкую бутэлечку ля люстэрка. На гэты раз на ёй не было аніякіх надпісаў, кшталту «ВЫПІ МЯНЕ», але невядома чаму Аліса адчыніла яе і зрабіла глыток.

«Упэўнена, што здарыца НЕШТА цікавае, – сказала яна сабе, – як кожны раз, калі я што-небудзь з’ем ці вып’ю. Паглядзім, што робіць гэты напой. Спадзяюся, ён зробіць мяне крыху большай, не тое мне надакучыла ўжо быць такой маленькай!»

Гэта здарылася хутчэй, чым можна было чакаць: не паспела яна вярнуць бутэлечку на месца, як стукнулася галавою аб столь і прыйшлося нават нахіліцца, каб не зламаць шыю. Аліса шпарка вярнула бутэльку туды, дзе яна стаяла, сказаўшы:

«Досыць! Спадзяюся, што не буду расці далей, не тое не змагу выйсці вонкі. Пэўна я выпіла замнога!»

Але шкадаваць было запозна! Аліса працягвала расці далей, і ўрэшце ёй прыйшлося стаць на калені, а праз хвіліну яна не змагла стаяць нават так. Ёй прыйшлося адным локцем прыціснуцца да дзвярэй, а другую руку падняць па-над галавой. Але рост не спыняўся, і урэшце ёй прышлося выцягнуць руку з вакна, а адну нагу сунуць у камін.

«Што са мной здарыцца, – падумала Аліса, – калі я працягну расці?»

На шчасце дзеянне чароўнага напоя скончылася, але яна адчувала сябе няўтульна. Алісе здавалася, што яна ніколі не зможа знайсці выхад, і ад гэтага адчувала сябе нешчаслівай.

«Як жа ж добра было дома, – думала бедная Аліса, – там я не змяняла свой рост кожную хвіліну, і мной не кіравалі мышы з трусамі. Я ўжо амаль шкадую, што пабегла за Трусам, але ж мне пакрысе пачынае падабацца гэткі лад жыцця! Хм, а што са мною яшчэ б МАГЛО здарыцца, цікава? Я ніколі не аб чым падобнам не чула, нават у казках не чытала, а тут сядзі цяпер у самоце! Магчыма пра мяне таксама колісь напішуць кнігу! Я нават сама яе напішу, калі стану вялікай, – а потым дадала сумным тонам, – хаця ў гэтым пакойчыку расці ўжо няма куды.»

«Але тады, – падумала Аліса, – як жа я стану вялікай? Суцяшае толькі адно – я ніколі не састарэю, але ж тады мне ўсё жыццё прыйдзецца вучыцца! Ой не, ГЭТА мне не падабаецца!»

«А мая ж ты дурнічанька! – адказала яна сама сабе. – Як ты збіраешся ТУТ вучыць урокі?! Тут і для ЦЯБЕ месца не хапае, а куды ты падзенеш падручнікі?!»

Так яна і працягвала спрэчку то з аднаго, то з другога боку, але праз колькі хвілін яна спыніла сваю размову, бо пачула голас звонку, і ёй захацелася паслухаць.

«Мэры Эн! Гэй, Мэры Эн! – крычаў голас, – Зараз жа прынясі мне пальчаткі!»

На лесвіцы пачуўся грукат чыіхсьці крокаў. Аліса здагадалася, што гэта ідзе Трус, каб яе знайсці, ад гэтага яна задрыжала так, што пачала калыхацца ўся хатка, хаця цяпер яна ў тысячу разоў была большая за Труса, і магла яго не баяцца.

Тым часам Трус падышоў да дзвярэй, але не змог з імі анічога зрабіць, бо адчыняліся яны ўсярэдзіну, але ж знутры былі прыціснуты Алісіным лакцём, і ён толькі дарма стараўся. Аліса пачула, як ён сыходзіць, кажучы сабе: «Тады я абайду хату і залезу праз вакно.»

«Толькі як жа ж гэта ў ЦЯБЕ атрымаецца?» – падумала з усмешкай Аліса. Яна пачала чакаць, і калі пачула трусавы крокі пад вакном, пачала хапаць рукою паветра. Схапіць нічога не атрымалася, але звонку адчуліся чыйсьці енк, падзенне і звон разбітага шкла. Аліса вырашыла, што Трус патрапіў у парнік з агуркамі, ці штосці падобнае.

Пасля пачуўся сярдзіты голас Труса:

– Пат! Пат! Дзе ты бэсцішся?

Голас, якога ніколі да гэтуль не чула, адказаў:

– Тут я, тут! Яблыкі капаю, васпане!

– Знайшоў чым займацца! – сярдзіта заўважыў Трус. – Кінь дурное і бяжы да мяне на дапамогу! (І зноў пачуўся звон шкла)

– А цяпер, адкажы мне, Пат, што ты бачыш у вакне?

– Пэўна, чыясь рука, васпане! (Апошнія словы ён вымавіў разам і атрымалася «рукспане».)

– Рука, кажаш, ёлупень! Ты калі-небудзь бачыў руку такога памеру? Яна ж ледзь праз вакно пралезла!

– Праўду васпан кажа, але ж гэта нічога іншага, як рука.

– Ёй няма, што там рабіць, ідзі і прыбяры яе!

Пасля, даволі доўга было ціха, і толькі час ад часу Аліса чула нейкія перашэптванні кшталту:

– Вой, не ўмею я лазіць па сценах, васпане, нават не прасіце, не палезу!

– Рабі, як я кажу, баязліўца кусок!

Аліса пару разоў паварушыла рукою ў паветры. Адчуліся адразу два енкі і звон бітага шкла.

«Цікава, колькі ў іх яшчэ засталося парнікоў, – падумала Аліса, – і што яны будуць рабіць далей? Шкада толькі, што выцягнуць мяне з вакна ім не ўдасца! Як жа ж мне надакучыла тут сядзець!»

Зноў на працяглы час настала цішыня, а потым раздаўся грукат калёс і спрэчка некалькіх галасоў. Аліса разабрала наступнае:

– Дзе шчэ драбіны?!

– Чаму я вінен несці ўсё адзін, другія драбіны ў Біла!

– Біл, хлопча, хуценька сюды з драбінамі!

– Стаў іх сюды, на вугал!

– Спачатку звяжыце іх!

– Навошта, яны і так даволі высокія!

– Ты ўпэўнены?!

– Так, Біл! Трымай, хлопча, гэтую вяроўку!

– А дах вытрымае?!

– Асцярожна, там дахавіна слабая ёсць!

– Падае! Хавайце галовы! (дзынь)

– Хто гэта зрабіў?

– Гэта ўсё Біла справы!

– Хтось вінен залезці ў хату праз камін?

– Я не палезу! Не прасіце!

– А каму лезці?! Мне?!

– Хай Біл лезе! Біл, хлопча, васпан хоча, каб ты палез у камін!

«Ага! Біла пасылаюць лезці ў камін, – здагадалася Аліса, – Усю адказнасць на яго спіхнулі! Не хацела б я быць на яго месцы. Камін, канечне, вузкаваты, АЛЕ Ж Я паспрабую добранька пхнуць яго!»

Яна падцягнула нагу колькі змагла і чакала, калі ў каміне хто-небудзь з’явіцца (хто дакладна, яна не магла ўявіць). Урэшце яна пачула чыісьці драпкі ў каміне. Здагадаўшыся, што гэта Біл, яна, як мага моцна, пхнула і стала чакаць наступстваў.

Першае, што яна пачула, гэта хор галасоў:

– Глядзіце! Біл паляцеў! – казаў голас Труса. – Гэй там, ля загароджы, лавіце яго!

Потым на кароткі час цішыня, і зноў балбатанне:

– Трымайце яму галаву!

– Цяпер брэндзі!

– Не душыце яго!

– Што там было, хлопча?! Што з табой здарылася?! Расказвай!

Затым, чыйсьці голас («Пэўна Біла!» – вырашыла Аліса) запішчаў:

– Я нават не зразумеў! Больш не трэба, дзякуй! Мне ўжо лепей! Вох! Я так перахваляваўся, не ведаю, што і казаць! Усё што памятаю: спачатку лез сабе, а потым мяне ЯК КІНУЛА ў паветра, як тую ракету!

– Вой жа ж, хлопча, як сапраўдную ракету! – згадзіліся астатнія.

– Трэба спаліць дом! – пачула Аліса голас Труса і абураная гэткай прапановай закрычала:

– Толькі паспрабуйце! Я на вас Дзіну спушчу!

Адразу узнікла мёртвая цішыня, і Аліса падумала: «Цікава! Што яны будут рабіць цяпер?! Думаю, калі б здагадаліся, то знялі б дах!»

Мінула хвіліна ці дзве, і Аліса зноў адчула нейкае варушэнне звонку, а голас Труса сказаў:

– На першы час адной каляскі будзе даволі!

«Каляскі ЧАГО?!» – падумала Аліса, але доўга гадаць не прыйшлося. У наступны момант у Алісу праз вакно паляцела залева з маленькіх каменьчыкаў, а некаторыя з іх нават траплялі ёй у твар.

– Трэба пакласці гэтаму канец! – сказала яна сабе, а ўголас крыкнула, – Не трэба так болей рабіць!

Гэты яе вокліч нарадзіў новую хвалю мёртвай цішыні.

У наступны момант Аліса крышачку здзівілася, ўбачыўшы, што каменьчыкі, прызямляючыся на падлогу, ператвараюцца ў маленечкае печыва. У яе галаве адразу ж з’явілася яскравая ідэя:

«А калі пакаштаваць адно з гэтых печывак? – падумала яна. – Упэўнена, гэта паўплывае на мае памеры. І паколькі павялічвацца мне няма ўжо куды, я павінна зменшыцца.»

Аліса праглынула адно печыва і з захапленнем заўважыла, што пачынае памяншацца. Як толькі яна стала дастаткова маленькай, каб пралезці ў дзверы, яна вылецела з хаты. Звонку Аліса ўбачыла натоўп невялічкіх звяроў і птушак. Пасярод яна ўбачыла Біла (маленечкую яшчарку), яго трымалі дзве марскія свінкі, якія паілі яго з бутэлькі. Як толькі зверы ўбачылі Алісу, яны кінуліся на яе, але дзяўчынка паспела хуценька збегчы і схавацца ў густым лесе.

«Найперш, – казала сабе, блукаючы па лесе Аліса, – мне трэба вярнуць свой натуральны памер, а потым знайсці шлях у той прыгожанькі садочак. Я лічу, што гэта найлепшы план.»

План насамрэч быў добры і не блага пабудаваны, але ўсё ж меў адзін недахоп – Аліса не ўяўляла, як збіраецца гэта рабіць. Яна па просту блукала сярод дрэў, пакуль чыйсьці кароткі, але гучны брэх не прымусіў яе падняць галаву.

Велізарнае шчанё глядзела на Алісу вялікімі круглымі вачыма і асцярожна спрабавала дакрануцца да яе сваёй лапай.

«Бедненькі сабачка» – прамовіла Аліса ліслівым голасам, а потым паспрабавала пасвістаць. Яна моцна спалохалася ад думкі, што шчанё можа быць галодным і захоча яе з’есці, не гледзячы на ласкавасць.

Блага разумеючы, што робіць, яна схапіла невялічкую палку і працягнула яе шчаню. Паглядзеўшы на палку, шчанё падскочыла ў паветра ўсімі лапамі і з віскам захаплення падбегла да яе. Аліса схавалася за вялікім чартапалохам. Крыху пабойваючыся, што яе растопчуць, Аліса паказалася з іншага боку, шчанё зноў кінулася да палкі, куляючыся па дарозе. Алісе здавалася, што яна гуляе з ламавою лошаддзю, у кожны момант чакаючы, што патрапіць ёй пад капыты. Яна ўсё бегала вакол чартапалоха, а шчанё час ад часу рабіла напады на палку, робячы кароткі выпад наперад, а потым доўга адыходзячы, не перастаючы брахаць. А пасля яно, ўрэшце стаміўшыся, села на добрай адлегласці, высунула язык і напалову заплюшчыла вочы.

Аліса вырашыла, што гэта добрая магчымасць збегчы. Яна пабегла і бегла ажно пакуль не запыхалася, а шчанюковы брэх не пачаў гучаць ціха-ціха.

«І ўсё ж такі – гэта быў даволі файны сабачка! – прамовіла Аліса, калі прысланілася да казяльца, каб аддыхацца, абмахваючы сябе адным з яго лістоў. – Я б магла навучыць яго разнастайным фокусам, калі... калі б толькі была патрэбнага памеру! Мамачкі! Я амаль што забылася, што мне трэба вырасці! Але ж толькі як? Дайце падумаць – дзеля гэтага, я патрэбна што-небудзь з’есці, альбо выпіць, але што?»

Гэта было насамрэч цікавае пытанне. Аліса азірнулася, вакол былі толькі кветкі і зёлкі, але нічога, што б яна магла з’есці ці выпіць. Аліса знайшла толькі грыб памерам з яе саму. Яна паглядзела пад ім, абышла вакол, урэшце вырашыла паглядзець на ягоную шапку.

Яна паднялася на пальчыкі, зірнула ўгару і сустрэлася вачыма з вялікім Вусенем, які сядзеў, склаўшы на грудзях рукі і паліў кальян, не звяртаючы ані на што ўвагі.

Глава V
Аліса і Вусень

Колькі часу Аліса і Вусень назіралі адно за адным у цішыні. У рэшце Вусень вяцягнуў мундштук кальяну з роту і прамовіў абыякава-сонным голасам:

– Ты хто такая?

Гэта не надта нагадвала пачатак размовы. Аліса робка адказала:

– Я не ўпэўнена, сэр, хто я зараз – Я ведаю КІМ я была з ранку, але з гэтага часу я столькі разоў змянялася!

– Што ты маеш на ўвазе? – сур’ёзна спытаў Вусень. – Растлумач!

– МНЕ цяжка адказаць, – задумалася Аліса, – ведаеце...

– Не ведаю, – сказаў Вусень.

– Я не магу вам гэта растлумачыць, – ветліва прамовіла Аліса, – таму што сама гэта не разумею; але ж я сёння столькі разоў мяняла свой памер, што і сама заблыталася.

– Няўжо? – спытаў Вусень.

– Можа зараз для вас гэта натуральна, –сказала Аліса, – але калі вы ператварыцеся на кукалку, а потым на матылька, ці ж вы не здзівіцеся?

– Зусім не.

– Але ж, думаю, вы будзеце сябе адчуваць дзіўна, – заўважыла Аліса, – Ва ўсякім выпадку, Я сябе гэдак адчуваю.

– Ты? – фанабэрыста сказаў Вусень. – Хто гэта – ТЫ?

Размова вярнулася на пачатак. Аліса адчувала сябе раздражнённай ад падобных заўваг, таму сур’ёзна адказала:

– Я лічу, што вы ПЕРШЫ павінны адказаць, хто вы.

– Чаму? – здзівіўся Вусень.

Гэта была чарговая загадка, на якую Аліса не ведала адказу, а паколькі Вусень сам быў не ў настроі, яна адвярнулася і пайшла.

– Вярніся! – клікнуў яе Вусень. – Я павінен табе штось сказаць!

Алісу гэта зацікавіла і яна вярнулася да грыба.

– Стрымлівай сябе, – заўважыў Вусень.

– Гэта ўсё? – спыталася Аліса, стрымліваючы раздражненне.

– Не! – адказаў Вусень.

Аліса пачала чакаць, часу ў яе хапала, а Вусень, палічыла яна, насамрэч мог падказаць штось добрае. Колькі хвілін доўжылася маўчанне, але ў рэшце Вусень апусціў свае рукі, выцягнуў кальян з роту і сказаў:

– Так ты лічыш, што змянілася?

– Думаю, так, – адказала Аліса, – Я не магу ўспомніць тое, што ведала заўжды і ледзь не кожныя дзесяць хвілін мяняю свой рост!

– Напрыклад, што ты не можаш успомніць?

– Ну, напрыклад, я паспрабавала расказаць «Як добра пчолцы працаваць», але словы былі непадобнымі! – сумна адказала Аліса.

– Хм, раскажы лепш «Татку Вільяма» – прапанаваў Вусень.

Аліса па-акцёрску склала рукі і пачала:


– Татка Вільям, – спытаўся юнак, –ты стары,
І валоссе бялюткае маеш,
Паміж тым твае ногі заўжды да гары –
Што ва ўзросце сваім вычвараеш?

Так стары адказаў: – Калі быў юнаком
Я лічыў: «Для мазгоў гэта шкодна».
Але зараз, калі стаў старым дураком,
На руках я хаджу бесклапотна.

– Ты стары, – сын пытаў, – як я ўжо гаварыў
І тлусты, як пазадак свінячы,
Але ж цяжкае сальта назад ты зрабіў –
Як ты гэткі кульбіт растлумачыш?

– Ў маладосці я гібкасць, – стары гаварыў
І сівой галавою хістаў, –
Развіваў гэтай маззю – па шылінгу скрынь
Калі хочыш, на спробу прадам?

– Ты стары і бяззубы, – нашчадак спытаў, –
Можаш есці тольк вадкія кашы;
Але разам з касцямі гуся скаштаваў –
Што ты, бацька, на гэта адкажаш?

– Ў маладосці я лепшым суцяжнікам быў,
Нават з маткай тваёю судзіўся;
І цяперча мой рот без ніякіх зубоў
Самым моцным у свеце зрабіўся.

– Ты старэнькі і бачыш не лепей крата,
Падкажы, як хапіла адвагі,
Утрымаці на кончыку носа вужа
Не згубіўшы пры тым раўнавагі?

– До на сёння, юнак, а цяперча бяжы
Ты у гулі з сябрынай сваёю.
Ці прыступкі на лесвіцы буду лічыць
Я тваёю дурной галавою.

– Ты ўсё пераблытала, –сказаў Вусень.

– Не, ну канечне некаторыя словы я сказала не так, – робка заўважыла Аліса.

– Ты РАШУЧА ЎСЁ сказала не так, – рашуча прамовіў Вусень, і яны зноў колькі хвілін маўчалі.

Вусень пачаў размову першым.

– А якога б ты хацела быць памеру? – пацікавіўся ён.

– Вох, мне цяжка адказаць адразу, але мне б хацелася мяняцца не так часта, ці ж вы ведаеце...

– Не ВЕДАЮ, – перапыніў Вусень.

Аліса зноў замаўчала, з ёй ніколі так часта не спрачаліся, і таму яна была ў даволі разгубленым стане.

– А ці задавальняе цябе твой цяперашні памер? – спытаў Вусень.

– Ой не, мне хацелася б быць не такой МАЛЕНЬКАЙ, – адказала Аліса, – восем сантыметраў, гэта такі благі рост!

– Гэта выдатны рост! – злосна адказаў Вусень і выцягнуўся ва ўсю даўжыню, яна была якраз восем сантыметраў.

– Але ж я не гэта мела на ўвазе! – ледзь стрымліваючы слёзы сказала Аліса, а пра сябе падумала, – Як жа ж тут лёгка каго-небудзь пакрыўдзіць!

– З цягам часу прызвычаешся, – супакоіў яе Вусень, потым зноў сунуў кальян у рот і пачаў паліць.

Аліса зноў робка прынялася чакаць. Праз хвіліну ці дзве Вусень зноў выцягнуў кальян з роту, пазяхнуў, усхамянулася. І папоўз у траву, потым нечакана вярнуўся і прамовіў:

– З аднаго боку адкусіш – паменшышся, з іншага – падрасцеш!

– З аднаго БОКУ чаго? –падумала Аліса

– Грыба! – казаў Вусень, быццам пачуўшы яе думкі, і праз імгненне знік.

Аліса ўважліва пазірала на грыб на працягу хвіліны, пытаючыся зразумець, дзе ў таго бакі, бо грыб быў круглым. Урэшце яна рашуча падыйшла да грыба і абхапіла, на колькі гэта было магчыма, яго рукамі і адламала з кожнага боку па кавалку.

– І які з іх які? – спытала сябе яна, а потым адкусіла ад правага кавалку.

У наступны момант яна адчула, як штосці моцна стукнула яе ў падбароддзе – гэта былі яе уласныя ступні!

Аліса моцна спалохаляся такой змены, яна нават не заўважыла, як гэта здарылася. Таму адразу паспрабавала дацягнуцца да другога кавалка. Але яе падбароддзе было так блізка да ступняў, што дацягнуцца да рота было цяжкавата. Урэшце яна зрабіла неверагоднае і скаштавала ад левага кавалку.

– Уф! Галава ўрэшце вольная! – сказала Аліса ў захапленні, якое ў наступнае імгненне змяніў жах, калі яна заўважыла, што не бачыць сваіх плячэй. Яна паглядзела ўніз і адзінае, што ўбачыла, была вялічэзнай даўжыні шыя, якая моцна ўзвышалася па-над морам зеляніны.

– Цікава, што там унізе зелянее, – падумала Аліса, – І дзе мае плечы? І... Аёечкі... Мае ж вы ручанькі, я нават не магу вас бачыць. Яна паспрабавала імі паварушыць, але не ўбачыла анічога, акрамя лёгкага хістання сярод зеляніны.

Здавалася няма аніякага шанца дацягнуцца рукамі да галавы. Тады яна паспрабавала нахіліць галаву і са здзіўленнем заўважыла, што яе шыя гнецца ў любы бок, як у змяі. Толькі Аліса сагнулася далікатным зігзагам, каб нырнуць у лісце (якое насамрэч было вяршынямі дрэў, пад якімі яна хвіліну таму блукала), як нейкае шыпенне прымусіла яе шпарка адхілілася. Вялікая Галубіха рынулася Алісе ў твар і пачала біць яе крыламі.

– Змяя, – крычала Галубіха.

– Я НЕ змяя, – раздражнённа сказала Аліса, – пакінце мяне ў спакоі!

– Змяючына! – не сунімалася Галубіха, ледзь не плачучы. – Я ўжо ўсё паспрабавала, каб ад іх схавацца, але нічога не дапамагае!

– Не ўяўляю, аб чым вы кажаце! – сказала Аліса.

– Я спрабавала хавацца пад карэннем дрэў, на крутых берагах, у загароджах, – не звяртаючы на Алісу ўвагі, крычала Галубіха, – але паўсюль былі змеі! Няма ад іх паратунку!

Аліса здзіўлялася яшчэ больш, яна палічыла, што няма карысці казаць што-небуць, пакуль Галубіха не спыніцца.

– Нібы гэта і так не цяжкая справа, выседжваць яйкі, – працягвала Галубіха, – а мне яшчэ трэба пільнаваць іх удзень і ўначы ад змей! З-за вас я не сплю ўжо тры тыдні!

– Прабачце, што патурбавала вас, – казала Аліса, пачынаючы разумець, аб чым гаворка.

– І толькі я ўладкавалася на самым вялікім дрэве ў лесе, – працягвала Галубіха з енкам, – і толькі вырашыла, што ўрэшце ад іх пазбавілася, а яны лезуць з неба! Ууууууу, Змяючыха!

– Ні якая я не змяя, ані! – адказала Аліса. – Я!.. Я...

– Ну!.. І ХТО ж ты?! – апантана крычала Галубіха. – Я гляжду ты здольная на выдумкі!

– Я!.. Я дзяўчынка! – сказала Аліса, хаця сама ў гэтым сумнявалася, паколькі нават не памятала, колькі разоў за сёння яна змянялася.

– Вой, сапраўды?! – казала Галубіха з глыбокай пагардай. – Я бачыла шмат дзяўчынак за свае гады, але ані ў АДНОЙ не было такой шыі! Не, не, не! Ты змяя і не спрабуй адмаўляцца ад гэтага. А цяпер раскажы, што ніколі ня ела яек!

– Канечне, я ЕЛА яйкі, – адказала Аліса, таму што была шляхетным дзіцём, – але, каб вы ведалі, дзяўчынкі таксама ядуць яйкі!

– Так я табе і паверыла, – заявіла Галубіха, – але, калі так, то яны таксама змеі!!!

Дзеля Алісы, гэта было чымсці новым, яна маўчала хвіліну-другую, а ў гэты час Галубіха працягвала:

– Ты шукаеш мае яйкі, я добра гэта ведаю, і якая тады розніца з таго, хто ты – змяя ці дзяўчынка?!

– Розніца ёсць для МЯНЕ, – шпарка адказала Аліса, – я не шукаю ані якіх яек, так што супакойцеся і нават, калі б шукала. Не люблю есці іх сырымі.

– Ну тады, вэк адсюль, – злосна заявіла Галубіха і вярнулася да сябе ў гняздо. Аліса зноў нахілілася, як магла, бо яе шыя блыталася сярод галля, і ёй ўвесь час прыходзілася спыняцца, каб выпутацца. Урэшце яна прыпомніла, што яшчэ трымае у руках кавалкі грыба, і калі дацягнулася да іх, больш уважліва прынялася за працу, адкусваючы то з аднаго, то з другога боку маленечкія кавалкі і рабілася то карацей, то даўжэй, пакуль не вярнулася да свайго натуральнага памеру.

Яна так даўно не была нармальнага росту, што напачатку адчувала сябе даволі дзіўна. Але праз колькі хвілін яна, як звычайна, пачала размаўляць сама з сабою:

– Так, палова плану ўжо гатовая! Гэтыя змены збіваюць мяне з панталыку! Я не была ўпэўнена, кім стану ў наступную хвіліну! Але цяпер я натуральнага росту, цяпер бы шчэ адшукаць той прыгожы садочак. Як жа ж гэта ўсё цікава!

Як толькі яна гэта прамовіла, яна апынулася ля прыгожага доміка, прыблізна з метр велічынёй.

– Хто б тут не жыў, – вырашыла Аліса, – не трэба паказвацца ім ГЭТКАГА памеру, каб не напужаць іх.

І яна адкусіла крышачку грыба з правай рукі, каб зменшыцца да 25 сантыметраў.

Глава VI
Парсючок ды Перац

Хвіліну-другую Аліса проста стаяла і назірала за хаткай, разважаючы, што рабіць далей. Раптам, з боку леса прыбыў лёкай у ліўрэе (уласна кажучы, толькі па ліўрэе, яна і пазнала ў ім лёкая, паколькі тварам той больш нагадваў рыбу) і пачаў гучна стукаць у дзверы кулаком. Урэшце дзверы адчыніліся, і паказаўся іншы лёкай з круглым тварам і ўспучынымі вачыма (чыстая жабка). Абодва лёкая, як заўважыла Аліса, мелі шыкоўныя напудранныя парыкі, кудзеркі якіх спадалі ім на плечы. Ёй адразу ж страшэнна захацелася ведаць, аб чым будуць размаўляць лёкаі, і яна схавалася за невялічкае дрэўца, каб паслухаць.

Рыба выцягнуў з-за падмышкі вялікі канверт, памерам амаль з сябе самога і перадаў яго Жабке, прамовіўшы шляхетным тонам: «Для Герцагіні. Ад Каралевы. Запрашэнне на кракет!» Жабка паўтарыў яго словы, тым жа тонам, толькі змяніўшы чарговасць слоў: «Ад Каралевы. Для Герцагіні. Запрашэнне на кракет!»

Пасля абодва пакланіліся так нізенька, што кудзерцы іх парыкоў перапляліся.

Алісу гэта так насмяшыла, што яна была вымушана адбегчы ў лес, каб сябе не выдаць. Калі яна вярнулася, Рыба ўжо адышоў, а Жабка ціхінька сядзеў ля дзвярэй, глупа гледзячы ў неба.

Аліса ветліва падышла да дзвярэй і пагрукала.

– Дарма грукаеш, – заўважыў лёкай, – на гэта ёсць дзе прычыны. Па-першае: я знаходжуся тут – звонку, а па-другое: за дзвярыма такі глум, што цябе ўсё роўна ніхто не пачуе.

З хаты насамрэч даносіўся па просту неверагодны шум – не супыняючыйся роў і чханне, а час ад часу гукі разбіваючагася ўшчэнт посуду.

– А ці ж вы не падкажыце, – спыталася Аліса, – як мне туды патрапіць?

– Твой грукат меў бы сэнс, – працягваў Жабка не звяртаючы на яе ўвагі, – калі б дзверы былі паміж намі. Напрыклад, калі б ты знаходзілася ў хаце і стукалася ў дзверы, я б цябе выпусціў!

Ён працягваў глядзець у неба і безупынна гаварыў, што Аліса палічыла зусім няветлівым.

– Напэўна, ён і не можа дапамагчы, –падумала Аліса, – у яго ж вочы АЖНО на ілбе. Хаця, гэта не можа перашкаджаць яму адказваць на пытанні – Як мне зайсці? – спыталася яна зноў.

– А я тут буду сядзець, – сказаў Жабка, – ажно да заўтра...

У гэты момант дзверы адчыніліся самі, адтуль выляцела велізарная талерка, пранеслася ў паветры, ледзь крануўшы нос лёкая, і разбілася аб адно з дрэў за Жабкам.

– ...а можа і да паслязаўтра, – працягваў лёкай, нават не змяніўшы тону, быццам анічога і не было.

– Як мне патрапіць у хату? – паўтарыла Аліса, яшчэ гучней.

– А навошта ТУДЫ ўвогуле трапляць? – прамовіў лёкай. – Вось у чым пытанне.

Канечне, хто б сумняваўся, але Аліса не любіла падобнай пастаноўцы пытання.

– Гэта папросту жахліва, – мармытала яна сабе пад нос, – як жа ж тут любяць спрачацца. Тут і звар’яцець не доўга!

А Жабка вырашыў, што гэта добрая магчымасць, каб працягнуць сваю замову, крыху яе дапоўніўшы:

– А я тут буду сядзець, – сказаў ён, – дзень за днём, дзень за днём...

– А мне што рабіць? – заыталася Аліса.

– Рабі што хочаш, – адказаў лёкай і пачаў свістаць..

– Людцы... З ім няма аб чым размаўляць, – у адчаі прамовіла Аліса, – ён скончаны ідыёт!

Яна рашуча адчыніла дзверы і ўвайшла.

Адразу ж за дзвярыма пачыналася велізарная кухня, уся засцеленая коўдраю дыму. Герцагіня сядзела ў самым яе цэнтры на трохногім табурэце і нянькалася з немаўлём. Кухарка стаяла ля пліты, памешваючы суп у вялікім катле.

– У гэтым супе замнога перцу, – моцна чхнуўшы вырашыла Аліса..

Нават паветра ў кухні было прапітана перцам. Герцагіня час ад часу чхала, а немаўля рабіла гэта амаль бесперапынна, чаргуючы свае чыхі з невыносным ровам. Адзінымі асобамі на кухні, якія нават не цёрлі носу, заставаліся кухарка і вялікі кот, які сядзеў на печы і ўсміхаўся ад вуха да вуха.

– А ці ж не маглі бы вы мне адказаць, – спыталася Аліса, крыху саромячыся, бо лічыла, што не надта шляхетна пачынаць размову са старэйшымі першай, – чаму ваш кот усміхаецца?

– Дык гэта ж Чашырскі Кот, – адказала Герцагіня, – зразумела? Свінё!

Апошняе слова яна сказала гучна і настолькі шалёна, што Аліса нават падскочыла і супакоілася, калі ўбачыла, што звярталася яна да дзіцяці, таму працягвала:

– Я нават не ведала, што Чашырскія Каты ўсміхаюцца. Больш таго, я не ведала, што каты ўвогуле МОГУЦЬ усміхацца.

– Умеюць, – адказала Герцагіня, – а большасць нават усміхаецца.

– Я напрыклад, аніразу такога не бачыла, – ветліва паведаміла Аліса, адчуваючы задаволенасць з таго, што мае магчымасць з кімсьці паразмаўляць..

– Ты яшчэ шмат чаго не ведаеш, – сказала Герцагіня, – і гэта факт!

Аліса не надта любіла падобныя заўвагі і вырашыла перавесці размову ў іншы бок. І толькі яна збіралася гэта зрабіць, як кухарка ўзняла кацёл з пліты і са ўсёй моцы кінула яго ў Герцагіню з немаўлём, а ў след за ім – вугальныя шчыпцы, а пасля пачала абстрэльваць іх каструлямі і талеркамі рознага памеру. Герцагіня не звяртала на гэта аніякай ўвагі, нават калі кухарцы ўдавалася трапіць у яе, а малы і так равеў не супыняючыся, таму не было зразумела, ці балюча яму.

– Аёй, КАЛІ ЛАСКА, што вы робіце! – закрычала Аліса, ажно падскочваючы ад жаху. –. Людцы... Вы ледзь не адарвалі яму носік

Велізарная каструля, праляцела ў міліметры ад немаўляці, і Аліса ледзь вытрымала гэта.

– Калі б кожны займаўся выключна сваімі справамі, – прамовіла хрыплым рыкам Герцагіня, – зямля б вярцелася хутчэй.

– З гэтага не было б аніякай карысці! – заўважыла Аліса, акая была задаволена, што можа пахваліцца сваімі ведамі. – Падумайце, тады б нашмат хутчэй змяняліся дзень з ноччу! Вы ж ведаеце, што Зямля робіць абарот вакол сваёй восі за 24 гадзіны!..

– А што наконт восі, – прамовіла Герцагіня, – хай лепш вакол сваёй восі робіць абароты твая адсечаная галава!

Аліса, спужаўшыся паглядзела на кухарку, але тая была занята супам і нічым больш не цікавілася, таму дзяўчо працягнула:

– Так, за 24 гадзіны, а можа і за 12...

– Вой, не чапай МЯНЕ, – казала Герцагіня, – я ніколі не сябравала з лічбамі!

І зноў прыняўшыся да нянькання свайго дзіцяці, пачала спяваць яму калыханку, хаця рабіла гэта даволі свойасабліва, апантана яго калыхаючы і падкідваючы пад столь пасля кожнага радка:


Я буду лаяць немаўлё
За чханне, біць няспынна:
Ці з глузду ён мяне звядзёць –
Капрызлівы хлапчына!


Прыпеў (у выкананні кухаркі і малога):

Гаў! Гаў! Гаў!

Пад час выканання наступнага куплету, Герцагіня пачала кідаць дзіцяня яшчэ больш шалёна. І беднае малое раўло так, што Аліса ледзь чула словы:


Пугой я буду сына біць,
Страсу за чханне душу
І моцна перац палюбіць
У рэшце рэшт прымушу!


Прыпеў:

Гаў! Гаў! Гаў!

– Гэй! Калі хочаш, можаш панянькацца з ім крыху! – крыкнула Герцагіня Алісе, кінуўшы немаўля ў яе бок. – А мне трэба рыхтавацца да кракету з Каралевай.

Пасля чаго паспяшалася з пакою. Кухарка кінула ёй у след патэльню, але паспела патрапіць толькі ў зачыненыя дзверы.

Аліса ледзь трымала дзяцё, паколькі яно было даволі дзіўнае, яго ручкі і ножкі тырчалі ва ўсе бакі, як у марской зоркі. Беднае немаўлятка ўвесь час пырхала, як паравы рухавік і бесперапынна выгіналася, так што першы час Аліса ледзве магла яго трымаць.

Урэшце яна знайшла, як гэта зрабіць: яна скруціла яго вузлом, адной рукой узяла яго за правае вуха, а другой за левую пятку, каб не раскруціўся, і пабегла вонкі.

– КАЛІ не ўратаваць яго з гэтай хаты, – вырашыла Аліса, – праз дзень-другі яго заб’юць і я буду саўдзельніцай іх злачынства.

Апошнія словы яна сказала ў голас і малы рохкнуў ёй у адказ (чхаць у гэты час ён ужо кінуў).

– Кідай рохкаць, – сказала яму Аліса, – гэта непрыстойна.

Але дзіця рохнула зноўку, Аліса паглядзела на яго, спужаўшыся, ці не здарылась што. Тварык немаўляці больш нагадваў мыску – завялікі плюскаты нос, а вочы наадварот замалыя. І тое, як яно выглядала, Алісе не надта спадабалася.

– Можа ён такім чынам плача? – засумнявалася Аліса і паглядзела на яго твар ў пошукаў слёз. Але аніякіх слёз не было.

– Калі ты, сонейка, збіраешся ператварацца на свінню, – сказала Аліса сур’ёзным тонам, – я з табой нянькацца не збіраюся. Зразумеў?!

У адказ няшчаснае стварэнне зноў пачало шморгаць носам (ці рохкаць, што было больш падобным), а потым на колькі часу ўсталявалася цішыня.

Аліса пачала разважаць, што будзе з ім рабіць, калі вернецца да дому. І тут малое рохкнула так злосна, што прымусіла Алісу паглядзець на яго тварык зноў. Сумнявацца НА ГЭТЫ РАЗ не прыходзілася – гэта быў не больш, не менш, як звычайны парсючок, і дзяўчынка вырашыла, што будзе глупствам несці яго далей. Таму Аліса паставіла яго на зямлю, і свінё, звольніўшыся ад яе апекі, шпарка пабегла ў напрамку лесу.

– Ён мог бы вырасці, – сказала яна сабе, – даволі жахлівым дзіцём, але як парсючок ён вельмі прыгожанькі.

Яна пачала прыпамінаць сваіх знаёмых дзяцей, з якіх бы атрымаліся цудоўненькія парсючкі:

– Ведаць бы толькі, якім чынам іх ператварыць?..

Тут яна раптоўна паглядзела ўгору і надта здзівілася, ўбачыўшы на галінцы Чашырскага Ката.

Ён усміхаючыся пазіраў на Алісу і з яе пункту гледжання выглядаў даволі добразычліва, хаця меў вязізныя кіпцюры і шмат зубоў. Таму яна вырашыла быць з ім паважлівай.

– А Кацеечка ты ж мой Чашырскі, – пачала яна ветліва, не ведаючы, ці спадабаецца яму такі зварот, але каціная ўсмешка толькі пашырылася. Вырашыўшы, што ён не супраць, Аліса працягнула, – Ці ж не мог бы ты мне падказаць, куды мне ісці далей?

– Залежыць ад таго, куды ты жадаеш патрапіць, – адказаў Кот.

– Мне няма розніцы, куды ісці.., – сказала Аліса..

– Тады, усё роўна куды ты пойдзеш, – заўважыў Кот.

– ...абы патрапіць, хоць куды-небудзь, – дадала, каб патлумачыць Аліса.

– Кудысьці ты абавязкова патрапіш, – адказаў Кот, – асабліва калі будеш ісці дастаткова доўга.

Аліса разумела, што ён мае рацыю, таму вырашыла пайсці іншым шляхам і задала другое пытанне:

– А што за народ тут жыве?

– У ГЭТЫМ баку, – паказаў Кот направа, – жывець Капялюшнік, а у ТЫМ, – і ён указаў у супрацлеглы бок, – Сакавіцкі Заяц. Выбірай каго хочаш: абодва вар’яты.

– Вой! Штось мне не хочацца ісці да вар’ятаў, – заўважыла Аліса.

– А тутака нічым дапамагчы нельга, – сказаў Кот, – таму што тут усе сшалелыя. І я. І ты.

– А чаму ты вырашыў, што я сшалелая? – спыталася Аліса

– А як жа ж інакш, – заўважыў Кот, – ты сюды патрапіла?

Шляхетна кажучы, гэткі адказ Алісу не задаволіў, таму яна працягнула:

– А чаму ты сам сябе лічыш шалёнцам?

– Ну, тут ўсё зразумела, – адказаў Кот, – уяві сабе, сабака ж – не бязглузды. Так?

– Ну! – згадзілася Аліса. – Уяўляю!

– А цяпер глядзі, – тлумачыў Кот, – сабака гыркоча, калі злы і віляе хвастом, калі задаволены. Так? А я машу хвастом, калі злы і гыркаю, калі задаволены. То бок, я – вар’ят!

– Ты хутчей варкочаш, а не гыркочаш, – заўважыла Аліса.

– Называй, як хочаш, але... – сказаў Кот. – Між іншым, ці ідзеш ты сёння на кракет да Каралевы?

– Мамачкі!.. Вельмі б хацела, – прамовіла Аліса, – але не маю запрашэння!

– Сустрэнемся там, –сказаў Кот і знік.

Алісу гэта нават не здзівіла, бо за сённяшні дзень, яна ўжо прызвычалася да дзівосных здарэнняў. Пакуль яна глядзела ў тое месца, дзе толькі што сядзеў Кот, ён нечакана з’явіўся зноў.

– Між іншым, а што здарылася з дзіцянём? – спытаў Кот. – Я ледзь не забыўся спытаць.

– Ён ператварыўся на парсючка, – спакойна адказала Аліса, нібы гэта было для яе чымсьці натуральным.

– Я гэтак і думаў! – заўважыў Кот і зноўку знік.

Аліса крышачку пачакала, ці не з’явіцца Чашырскі Кот яшчэ раз, але ён больш не паказваўся, таму праз хвіліну-другую яна накіравалася ў той бок, дзе павінен быў жыць Сакавіцкі Заяц.

– Капялюшнікаў я ўжо не раз бачыла, – разважала дзяўчо, – таму пабачыць Сакавіцкага Зайца было б нашмат цікавей. Тым больш – зараз Май і ён мабыць не такі шалёны, як ў сакавіку.

Толькі яна гэта прамовіла, як убачыла на галінцы дрэва Ката.

– Прабач! Ты сказала, ён ператварыўся на парсючка, ці на кабачка? – спытаўся ён.

– На парсючка. – адказала Аліса. – І, калі ласка, не знікай так нечакана: у мяне ад гэтага галава круціцца.

– Згода, – сказаў Кот і пачаў знікаць павольна, пачаўшы з кончыка хваста і скончыўшы сваёй ўсмешкай. Якая яшчэ колькі часу хісталася ў паветры, калі астатняе ўжо знікла.

– Ёечкі! Катоў без усмешак я бачыла, – разважала Аліса, – але УСМЕШКА без ката! Анічога больш дзіўнага я не сустракала!

Яна прайшла яшчэ крыху часу, калі заўважыла дом Сакавіцкага Зайца. Можна было б не сумнявацца, таму што камінныя трубы былі ў выглядзе вушэй, а дах пакрыты футрам. Заячая хата была даволі вялікай, таму Аліса не рухалася далей, пакуль не з’ела неабходную колькасць левага боку грыба і не стала вышынёй у шэсцьдзесят сантыметраў, і нават тады набліжалася да хаты з асцярожнасцю, кажучы сабе:

– А, калі ён усё яшчэ шалёны?! Дурында, трэба было ісці да Капялюшніка!

Глава VII
Шалёная Гарбата

Пад дрэвамі ля хаты стаяў вялізны стол, за якім сядзелі і пілі гарбату Сакавіцкі Заяц і Капялюшнік. Паміж імі моцна спала Мыш-Соня, якую тыя выкарыстоўвалі ў якасці падушкі, кладучы локці на яе галаву падчас размовы.

– Соне пэўна не надта камфортна, – падумала Аліса, – але яна ўсё роўна спіць і нічога не адчувае.

Не гледзячы на велічыню стала, тройца сядзела ў адным куточку:

– Месца няма! Месца няма! Усё занята! – закрычалі яны, калі ўбачылі Алісу.

– Тут ШМАТ месца! – не згадзілася яна і прысела на крэсла з боку.

– Ці не хочаш віна?! – ветліва спытаўся Заяц.

Аліса паглядзела на стол, але акрамя гарбаты анічога не заўважыла.

– Не бачу тут віна, – заўважыла яна.

– А тут яго і няма, – паведаміў Заяц.

– А ці не здаецца вам, што не шляхетна тады яго прапаноўваць? – пакрыўдзілася Аліса.

– А хіба шляхетна садзіцца за стол без запрашэння? – адказаў Заяц.

– Не ведала, што гэта ВАШ стол, – сказала яна, – дзеля траіх ён завялікі.

– Табе трэба падстрыгчыся, – заўважыў Капялюшнік. Да гэтуль ён з цікавасцю аглядаў Алісу і толькі цяпер вырашыў уступіць у размову.

– Не трэба ўголас рабіць падобныя заўвагі, – сур’ёзна сказала Аліса, – гэта не прыстойна.

Капялюшнік шырэй расплюшчыў вочы, калі слухаў яе, а потым ЗАПЫТАЎСЯ:

– Чым крумкач падобны да пісьмовага стала?

– Так! Гэта ўжо весялей, – вырашыла Аліса. – загадкі лепей за спрэчкі. Лічу, што я змагу знайсці адказ, – дадала яна ўголас.

– Ты думаеш, што ведаеш, што адказаць? – спытаў Сакавіцкі Заяц.

– Зразумела, – адказала Аліса.

– Тады ты павінна казаць, што думаеш, – заўважыў Заяц

– Так, – прамовіла Аліса, – я заўжды думаю, што кажу і кажу што думаю, але розніцы тут няма.

– Лухта! – сказаў Капялюшнік. – Ты яшчэ скажы, што няма розніцы між: «Я бачу, што ямо» і «Я ямо, што бачу»!

– Ты яшчэ скажы, што няма розніцы, – дадаў Заяц, – між: «Я люблю, тое што атрымліваю» і «Я атрымліваю, тое што люблю»!

– Ты яшчэ скажы, што няма розніцы, – не прачынаючыся прамовіла Соня, – між: «Я дыхаю, пакуль сплю» і «Я сплю, пакуль дыхаю»!

– Для цябе розніцы аніякай, – сказаў Соне Капялюшнік, і на гэтым размова скончылася. Скарыстаўшыся хвілінаю цішыні, Аліса прыпамінала, што ведае аб крумкачах і пісьмовых сталах.

Цішыню парушыў Капялюшнік:

– Які сёння дзень месяца? – спытаўся ён у Алісы, выцягнуў гадзіннік і спалохана на яго паглядзеў. Потым патрос яго і прытуліў да вуха.

– Чацьвёртага, – крыху падумаўшы адказала яна.

– Адстаюць на два дні, – уздыхнуў Капялюшнік, – Я ж казаў табе не змазваць яго сметанковым маслам! – звярнушыся да Зайца, злосна заўважыў ён.

– Але ж гэта было НАЙЛЕПШАЕ масла, – выкручваўся Заяц.

– У яго напэўна трапілі крошкі, – бурчэў Капялюшнік, – не трэба было табе лезці ў яго хлебным нажом.

Заяц сумна паглядзеў на гадзіннік, апусціў яго ў кубак з гарбатай, паглядзеў зноў, а потым паўтарыў свае папярэднія словы:

– Масла ж было ЛЕПШЫМ!

Аліса праз яго плячо з цікавасцю паглядзела на гадзіннік.

– Які дзіўны гадзіннік, – заўважыла яна, – паказвае дні, а не гадзіны.

– Самы звычайны, – прамармытаў Капялюшнік, – а хіба твой гадзіннік паказвае год?

– Ой не! – шпарка адказала Аліса. – Год жа ж доўжыцца так шмат часу!

– Вось так вось і са МНОЙ, – сказаў Капялюшнік.

Гэтымі словамі ён моцна азадачыў Алісу. Ён быццам бы размаўляў іншай моваю, не гледзячы на тое, што словы былі ангельскія.

– Я вас не зразумела, – сказала яна, так ветліва, як толькі магла.

– Соня зноў спіць, – сказаў Капялюшнік і паліў ёй на нос гарбаты.

Соня захістала галавою і не распюшчваючы вачэй сказала:

– Так, так! Я толькі што хацела сказаць тое самае.

– Адгадала загадку? – спытаў Капялюшкік у Алісы.

– Ой не! – адказала тая. – І якая адгадка?

– Не ведаю, – сказаў Капялюшнік.

– Я таксама, – паведаміў Заяц.

Аліса стомлена енкнула:

– Вы б маглі прыдумаць лепшы спосаб бавіць час, чым загадкі без адказу!

– Калі б ты ведала Час, як я, – сказаў Капялюшнік, – ты б так пра ЯГО не казала.

– Не разумею пра што вы кажаце, – заўважыла Аліса

– Канечне ж не! – казаў Капялюшнік ганарліва падняўшы галаву. – Ты жа ж пэўна ніколі і не размаўляла з ЧАСАМ.

– Ніколі, – асцярожна заўважыла Аліса, – але аніраз думала, як бы змарнаваць час на сумотных занятках.

– Ах! Марыць Час! – казаў Капялюшнік. – Ён не любіць калі яго мораць. А была б ты з ім у сяброўскіх адносінах, Ён бы зрабіў бы дзеля цябе, што заўгодна. Уяві, а восьмай гадзіне ранніцы трэба пачынаць заняткі ў школе, ты шэпчаш Часу слова-другое. Гоп! І твой гадзіннік пачынае хутка круціцца! Вось, і ужо вялікая пераменка і абед!

– Шкада, што ў мяне так ужо не атрымаецца, – шэптам енкнуў Заяц

– Было б канечне добра, – уголас задумалася Аліса, – але ж я так хутка не паспею згаладацца.

– Ну з гэтым няма праблем, – сказаў Капялюшнік, – бо ты можаш трымаць Яго а палове на другую, так доўга, як хочаш!

– І вы гэтым СПОСАБАМ карыстаецеся, – спыталася Аліса.

Капялюшнік маркотна захістаў галавой.

– Нажаль не, – адказаў Ён. – Мы пасварыліся з Ім у мінулым сакавіку, як раз перад тым, як ЁН звар’яцеў.

Капялюшнік паказаў лыжкай на Сакавіцкага Зайца

– Як раз быў ганаровы канцэрт, які ладзіла Чырвовая Каралева і я там спяваў:


Кажаночак мой мігці!
Памажы цябе знайсці!

– Ці ведаеш ты гэту песню?

– Штось падобнае чула, – казала Аліса.

– Калі ведаеш працяг, – казаў Капялюшнік, – дапамагай:


Па-над Светам ты лятаеш,
Нібы імбрык з небакраю.
Кажаночак мой мігці...

Тут Соня схамянулася і пачала спяваць у сне:

– Мігці, мігці, мігці, мігці...

І спявала так доўга, што яе вымушаны былі штурхнуць.

– Толькі я скончыў першы куплет, – працягваў Капялюшнік, – як Каралева ўскочыла і заенчыла: «Ён забівае наш час! Адсячы яму галаву!»

– Якая дзікасць! – усклікнула Аліса.

– І вось з гэтага моманту, – жаласліва працягваў Капялюшнік, – ЁН нас кінуў! І ў нас заўсёды а шостай вечара!

– Час піць гарбату! – здагадалася Аліса. – Дык вось чаму ў вас так многа посуду?

– Так, – сказаў уздыхаючы Капялюшнік, – мы заўжды п’ем гарбату, мы нават не маем часу памыць посуд.

– І вы папросту рухаецеся па коле. Так? – спытала Аліса.

– Зразумела, – адказаў Капялюшнік.

– А што будзе, калі вы пройдзеце ўвесь стол? – рызыкнула спытаць Аліса.

– Набудзем новы посуд, – абарваў іх размову Сакавіцкі Заяц і пазяхнуў. – Вы мяне стамілі. Хай цяпер юная ледзі нам штось раскажа.

– Я нават не ведаю аб чым, – адказала Аліса, спалоханая гэткай прапановай..

– Ну, хай тады расказвае Соня, – Заяц і Капялюшнік закрычалі. – Прачынайся, Соня!

І яны сціснулі яе з абодвух бакоў. Мыш-Соня павольна расплюшчыла вочы.

– Я не сплю, – сказала яна сіплым слабым голасам, – я чула кожнае ваша слова.

– Раскажы нам якуюсь гісторыю, – запатрабаваў Заяц.

– Так, калі ласка! – узмалілася Аліса.

– Толькі хутчэй, – дадаў Капялюшнік, – ці заснеш раней, чым скончыш.

– Жылі сабе тры сястрычкі, – шпарка пачала Соня, – якіх клікалі Элсі, Лэйсі і Цілі. І жылі яны на дне глыбокага калодзежа...

– А чым яны там сілкаваліся? – спыталася Аліса, якую заўжды цікавілі пытанні аб разнастанай ежы і пітве.

– Яны спажывалі патаку, – адказала Соня падумаўшы хвіліну-другую.

– Калі б яны спажывалі толькі патаку, – мякка заўважыла Аліса, – яны б хутка захварэлі.

– А яны і захварэлі, – адказала Соня, – і ДАВОЛІ моцна.

Аліса паспрабавала ўявіць падобны дзіўны лад жыцця, але ж заблыталася яшчэ горш, таму працягнула:

– А чаму яны жылі на дне калодзежа?

– Ці хочаш яшчэ гарбаты? – заботліва спытаўся ў Алісы Заяц.

– Я пакуль анічога не піла, – пакрыўджана адказала дзяўчынка, – таму не магу спажыць ЯШЧЭ.

– Ты пэўна хацела казаць, што не можаш узяць МЕНЕЙ, – заўважыў Капялюшнік, – таму што ўзяць БОЛЬШ, чым анічога, значна лягчэй.

– А ў вас ніхто і не пытаўся, – сказала Аліса.

– А хто цяпер робіць заўвагі! – трыўмфуючы заўважыў Капялюшнік.

Аліса нават не знайшла, што адказаць, таму самастойна наліла сабе гарбаты і зрабіла бутэрброд, а потым зноў накіравала Соне сваё пытанне:

– Чаму яны жылі на дне калодзежа?

Соня зноў думала хвіліну ці дзве, а потым адказала:

– Таму што гэта быў патачны калодзеж.

– Няма такіх, – пачала Аліса абурана, але Капялюшнік і Заяц пачалі на яе шыкаць, а пакрыўджаная Соня заўважыла:

– Калі ты такая разумная, можа скончыш гісторыю сама?

– Ёечкі, не! Калі ласка, працягвайце, – пакорліва прамовіла Аліса, – Я болей не буду вас перарываць. Можа дзесці адзін ёсць.

– Зразумела ж, толькі адзін, – злосна сказала Соня, але згадзілася працягваць. – Дык вось, гэтыя тры сястрычкі вывучалі...

– Вывучалі што? – спытала Аліса, забыўшы пра свае абяцанні.

– Патаку, – нават не падумаўшы адказала Соня.

– Мне патрэбна чыстая чашка, – перарваў размову Капялюшнік, – рухаемся на адно месца.

Ён сеў на новае месца, Соня села на яго папярэдняе, Заяц на месца Соні, а Аліса на тое, дзе толькі што сядзеў Заяц. Капялюшнік адзіны, хто атрымаў ад гэтага выгоду, а Алісе было горш за ўсіх, бо Заяц, толькі што кінуў у талерку малочнік.

Аліса не жадаючы больш пакрыўдзіць Соню, асцярожна спыталася:

– Прабачце, я не надта зразумела. Дзе яны бралі патаку?

– Ты ж можаш браць воду з «вадзянога калодзежа», – заўважыў Капялюшнік, – дык чаму нельга выцягнуць патаку з «патачнага». Дурнічка.

– Але ж яны жылі на дне? – запыталася Аліса ў Соні, быццам не пачула заўвагу Капялюшніка.

– Зразумела, – адказала Соня, – на самым глыбокім дне.

Падобны адказ надта засмуціў бедную Алісу, дзякуючы гэтаму Соня магла колькі часу гаварыць без перапынення:

– Яны вывучалі патаку, – працягвала Соня, пазяхаючы і паціраючы вочы, бо зноў засынала, – і разнастайныя рэчы, якія пачынаюцца на «М».

– Чаму на «М»? – спытала Аліса.

– Чаму не? – заўважыў Сакавіцкі Заяц.

Аліса замаўчала.

А Соня ўжо паспела заплюшчыць вочы і заснуць, але пасля штуршка Капялюшніка, яна прачнулася з невялічкім енкам і працягнула:

– ... якія пачынаюцца на «М»: мышалоўку, месяц, мудрасць і мноства: ты напэўна чула выраз «вялікае мноства» – а хутчэй за ўсё ня ведаеш, як яго вывучаць.

– Вы ў мяне пытаецеся? – збянтэжылася Аліса. – Я не думаю...

– Тады і не кажы, – сказаў Капялюшнік.

Гэта ўжо было занадта. Аліса ў раз’юшанасці паднялася і пайшла прэч, Соня адразу ж заснула, а астатнія нават не адрэагавалі на Алісін сыход, хаця яна двойчы паварочвалася на іх, спадзеючыся, што яе паклічуць назад. Апошнім разам Капялюшнік з Зайцам запіхвалі Соню ў велізарны імбрык.

– Каб я яшчэ ТУДЫ вярнулася! – сказала Аліса, хаваючыся за дрэвамі. – Гэта самае бязглуздае чаяванне з тых, што я бачыла!

Толькі яна гэта прамовіла, як заўважыла дрэва з дзвярамі ў сярэдзіне.

– Так, так, цуды працягваюцца. – падумала яна. – Але ж сённе ўвесь дзень дзівосны. Лічу, што трэба туды пайсці.

Праз дзверы ў дрэве яна зноў патрапіла ў доўгую залу са шкляным столікам.

– На гэты раз я зраблю ўсё правільна, – сказала яна сабе, узяла са століка залаты ключык і адчыніла дзверы ў садочак. Потым пачала адкусваць кавалачкі ад грыба (што ляжаў у яе кішэні), пакуль не стала ростам у трыццаць сантыметраў, каб прайсці праз дзверы і ЎРЭШЦЕ патрапіла ў доўгачаканы прыгожы садочак, сярод яркіх кветак і прахалодных фантанаў.

Глава VIII
Каралеўскі кракет

Вялізны ружовы куст стаяў ля ўвахода, і ружы, якія раслі на ім, былі з большага белымі, але тры садоўнікі самааддана фарбавалі іх у чырвоный колер. Гэта моцна здзівіла Алісу і яна падкралася бліжэй, каб паслухаць, аб чым гамоняць садоўнікі, і вось, што пачула:

– Асцярожней, Пяцёрка! Ты ледзь не абліў мяне фарбай!

– А што я, – казаў Пяцёрка маркотным тонам, – гэта Сямёрка штурхнуў мяне!

На што Сямёрка маментальна адрэагаваў:

– Малайчына, Пяцёрка! Валі ўсё на іншых!

– ДОСЫЦЬ ТАБЕ балбытаць, – адказаў Пяцёрка, – я чуў, што Каралева збіраецца цябе пакараць!

– За што ўжо? – спытаў першы садоўнік.

– Гэта не ТВАЕ справы, Двойка, – акрысіўся Сямёрка.

– Не! Гэта АГУЛЬНЫЯ справы. – казаў Пяцёрка, – Ён ўчора прыцягнуў кухару замест звычайнай цыбулі, цыбуліны цюльпану!

Сямёрка кінуў свой пэндзаль аб зямлю:

– Ах! Як жа ж гэта не... – пачаў ён, але раптам убачыў Алісу, якая назірала за імі, следам за Сямёркай на дзяўчынку звярнулі ўвагу астатнія і кінуліся ёй у ногі.

– Скажыце калі ласка, – далікатна спытала Аліса, – навошта вы фарбуеце ружы?

Пяцёрка з Сямёркаю маўчалі, але выразна глядзелі на Двойку. Урэшце той прамовіў ціхім голасам:

– Ці ж вы бачыце, міс, гэта павінны былі быць чырвоныя ружы, а мы памылкова вырасцілі белыя, і калі Каралева даведаецца пра гэта, нам адсякуць галовы. Таму мы і спяшаемся паспець да яе з’яўлення...

У гэты момант Пяцёрка, сачыўшы за межамі сада, з тугою закрычаў:

– Каралева! Каралева!

Усе тры адразу ж кінуліся тварамі ў зямлю. Адчуўся гук мноства крокаў і Аліса азірнулася, каб убачыць Каралеву.

Першымі ішлі салдаты з дзідамі, такія ж квадратныя і плоскія, як садоўнікі, з рукамі і нагамі ў кутках. За імі па двая ішлі дзесяць лёкаеў з упрыгожваннямі ў выглядзе бубноў. Па-за імі парачкамі, узяўшы адно аднаго за рукі вясёла скакалі каралевічы і каралевішны, паўсюль упрыгожаныя сардэчкамі, паказваючымі іх прыналежнасць да чырвовай масці. Пасля ішлі госці – у асноўным суседнія Каралі з Каралевамі. Сярод іх Аліса пазнала старога знаёмага – Белага Труса, які з кімсьці ўзбуджана гаманіў, усміхаючыся адказам, і здавалася не заўважаў Алісу. Наступным ішоў Чырвовы Валет, які на аксамітавай падушачцы нёс каралеўскую карону. Напрыканцы гэтай грандыёзнай працэсіі выкрочвалі Чырвовыя Кароль і Каралева.

Першы час Аліса вырашала, а ці не кінуцца ёй на зямлю тварам, як гэта зрабілі садоўнікі, але не магла прыпомніць правілаў, якія абавязваюць гэта рабіць. «Да таго ж, каму патрэбна працэсія, – вырашыла яна, – калі ўвесь народ ляжыць тварам у зямлю, яны ж нічога не ўбачаць!» Так што яна засталася стаяць.

Праходзячы ля Алісы працэсія спынілася, і ўсе пачалі на яе паглядаць, а Каралева прамовіла:

– Хто гэта? – яна спыталася аб гэтым у Валета, які пакланіўся і ўсміхнуўся ў адказ.

– Ёлуп! – сказала Каралева і хістнула ў нецярплівасці галавою, потым павярнулася да Алісы і спытала ў яе. – Як твае імя, дзіця?

– Маё імя Аліса, з дазволу Вашай Вялікасці! – вельмі ветліва адказала яна, але пра сябе заўважыла, – Яны ж папросту картачная калода. І ці ж трэба іх баяцца?

– А гэта ХТО? – спытала Каралева, указваючы на трох садоўнікаў, што працягвалі ляжаць ля ружавых кустоў, паколькі тыя знаходзіліся тварамі на зямлі і нічым не адрозніваліся ад іншых; таму Каралева не магла зразумець, хто яны: садоўнікі, салдаты, лёкаі, ці тройца яе ж уласных дзяцей.

– Адкуль я ведаю? – адказала Аліса, здзіўленая сваёй храбрасцю, – МЯНЕ гэта не датычыцца!

Каралева адразу стала цёмна-чырвонай ад злосці, і сверлячы Алісу вачыма, закрычала, як дзікі звер:

– Адсячы ёй галаву! Хутка!

– Глупства, – заўважыла Аліса, моцна і рашуча, так што Каралева адразу ж замоўкла.

Тады Кароль узяў яе за руку і ціха прамовіў:

– Не злуйся, даражэнькая. Яна ж толькі дзіця!

Каралева вырвала сваю руку і звярнулася да Валета:

– Перагарні іх!

Валет выканаў прыказанне з вялікай далікатнасцю, адным толькі наском свайго чаравіка.

– Устаць, – прыказала Каралева пранізлівым громкім голасам, тады садоўнікі падскочылі і пачалі кланяцца ўсім : Каралю, Каралеве, іхным дзецям і іншым прысутным.

– Супыніцеся, – закрычала Каралева, – Мне з вас ужо моташна! – і павярнуўшыся да ружовых кустоў, працягнула. – Чым вы ТУТ займаліся?!

– Прашу прабачэння ў Вашай Вялікасці, – напалоханым тонам сказаў Двойка, прыхіліўшыся на адно калена, – мы толькі...

– Я бачу, – сказала Каралева, гледзячы на ружы. – Адсекчы ім галовы!

Працэсія пайшла далей, а трое з салдатаў, засталіся, каб пакараць садоўнікаў, якія пачалі шукаць аховы ў Алісы.

– Я гэтага не дазволю, – сказала яна і схавала іх у вялізным кветкавым гаршку, што стаяў побач. Тры салдаты пакруціліся хвіліну-другую, шукаючы садоўнікаў, а потым спакойна вярнуліся да астатніх.

– Ці адсеклі вы ім галовы? – крыкнула Каралева.

– Згубіліся іх галовы, з дазволу Вашай Вялікасці, – хорам адказалі салдаты.

– Выдатна, – моцным голасам адказала Каралева. – Ці гуляеш ты ў кракет?

Салдаты моўчкі глядзелі на Алісу, таму яна зразумела, што звяртаюцца да яе.

– Так! – громка адказала яна.

– Тады пойдзем! – узравела Каралева, і Аліса далучылася да працэссіі, крышачку здзіўленая свайму шчасцю.

– Які... які выдатны дзень сёння, – сказаў хтосьці з-за пляча. Аліса абярнулася і ўбачыла Белага Труса, які з непакоем на яе паглядаў.

– Так! Згодна! – адказала яна. – А дзе Герцагіня?

– Цішэй, калі ласка! – шпарка прашыкаў Трус. Потым баязліва азірнуўся, падняўся на мыскі і прашапатаў ёй у самае вуха. – Яна чакае смяротнага прысуду!

– За што ўжо? – пацікавілася Аліса.

– Вы сказалі: «Як шкада!»? – спытаў Трус.

– Я сказала іншае, – прамовіла Аліса. – Я і не думала яе шкадаваць. Я спыталася: «За што ўжо?»!

– Яна дала Каралеве па вуху... – пачаў Трус. Аліса голасна засмяялася.

– Аёечку! Цішэй! – напалохана зашапатаў Трус. – Каралева можа вас пачуць!.. Дык вось, Герцагіня спазнілася і Каралева сказала...

– Усім заняць свае месцы! – закрычала Каралева грымотапрадобным голасам, і прысутныя адразу забегалі сюды-туды, наскокваючы адно на аднаго. Але праз хвіліну-другую ўсё супакоілася, і гульня пачалася. Аліса вырашыла, што гэткай дзівоснай гульні ў кракет яна ніколі ў жыцці не бачыла – усё поле было ў рытвінах ды ўзгорках, мячыкамі былі жывыя вожыкі, малаткамі – фламінгі, а салдаты, устаўшыя ў мосцік на рукі ды ногі, працавалі варотамі.

Галоўнаю цяжкасцю, якую адразу ж зразумела Аліса, было кіраванне фламінгам – толькі яна знайшла добры спосаб утрымання яго за ногі і апусціла яго шыю, каб стукнуль па вожыку, як фламінга выгнуў шыю і, падняўшы сваю галаву, паглядзел ёй у твар такімі вачыма, што яна не змагла ўстрымацца ад смеху. А калі яна ўсёж зноў апусціла яго галаву, высветлілася, што яе вожык укаціўся даволі далёка. Да таго ж, на яе шляху паўсюдна трапляліся рытвіны ды ўзгоркі, а калі яна знайшла вожыка і чарговы раз сабралася рабіць удар, салдат, які працаваў яе варотамі, падняўся і сышоў у іншы бок поля. І хутка Алісе прыйшла ў галаву думка, што кракет – гэта самая цяжкая гульня ў свеце.

Гулялі ўсе адначасова, не чакаючы сваёй чаргі, а таксама ўвесь час біліся і сварыліся за вожыкаў. Даволі хутка гэта настолькі раззлавала Каралеву, что яна пайшла па полі, што хвіліну ўскрыківаючы: «Адсячы яму галаву!», «Галаву ёй прэч з плячэй!»

Аліса пачала адчуваць сябе няўтульна. Канечне, яна пакуль не сварылася з Каралевай, але здагадвалася, што гэта здарыцца праз хвіліну-другую.

– А потым, – думала яна, – што бы са мною здарылася? Як жа ж тут любяць караць, я здзіўляюся, як тут увогуле хтосці застаўся жывым.

Аліса ўжо пачала шукасць магчымасці дзеля адыходу і задавала сабе пытанне, ці ж ёй атрымаецца зрабіць гэта, і не быць кімсьці заўважанай. Раптам, яна заўважыла ў паветры дзівосную выяву, якая спачатку яе азадачыла, але праз хвіліну-другую Аліса ўбачыла знаёмую ўсмешку і зразумела, што гэта аб’яўляецца Чашырскі Кот. Таму супакоілася і сцешылася тым, што будзе магчымасць з кімсьці пагаманіць.

– Як маешся? – спытала Усмешка, як толькі была поўнасцю сфарміраваная.

Аліса дачакалася калі з’явіцца хаця б адно вока і кіўнула галавой.

– Няма карысці з ім размаўляць, –вырашыла яна, – пакуль няма вушэй, хаця б аднаго.

Праз хвіліну з’явілася ўся галава, тады Аліса пакінула ў спакое свайго фламінга і пачала дзяліцца з Катом сваімі думкамі пра гульню, адчуваючы задавальненне ад наяўнасці добрага суразмоўцы. Кот жа ж, вырашыўшы, што і галавы дастаткова для гамонкі, далей не з’яўляўся.

– Яны тут увогуле не ведаюць, як гуляць, – жаласліва распачала Аліса, – і ўсе так жудасна спрачаюцца, што не магчыма пачуць нават саму сябе... А калі і ёсць якія правілы, на іх ніхто не звяртае ўвагі... І ты нават не ўяўляеш, як цяжка тое, што ўсе атрыбуты жывыя. Напрыклад, что рабіць, калі вароты, ў якія я павінна біць, сыходзяць у іншы бок поля... Я між іншым, павінна зараз біць па вожыку Каралевы, але той збег, як толькі заўважыў маё набліжэнне.

– А ці спадабалася табе сама Каралева? – ціхім голасам спытаў Кот..

– Ані, – адказала Аліса, – яна так занадта... – у гэты момант Аліса заўважыла, што Каралева наблізілася з заду і ўважліва падслухоўвае, таму працягвала, –... добра гуляе, што хоць кідай зараз жа ўсё аб зямлю і здавайся.

Каралева ўсміхнулася і пайшла далей.

– З КІМ ты тут размаўляеш? – спытаўся Кароль, які падышоў да Алісы і з зацікаўленасцю пачаў разглядаць галаву Чашырскага Ката.

– Гэта мой сябра – Чашырскі Кот, – адказала Аліса, – дазвольце мне вас пазнаёміць адно з адным?

– Ён мне не спадабаўся, – заўважыў Кароль, – але, калі жадае, хай пацалуе маю руку.

– Не, дзякуй! – адказаў Кот.

– Не грубі, – пакрыўдзіўся Кароль, – і не глядзі на мяне гэдак, – апошнія словы ён сказаў схаваўшыся за Алісу..

– Кошкі маюць права глядзець на каралей, – сказала яна. – Памятаю, што чытала аб гэтым у кнізе, хаця не памятаю ў якой.

– Не! Хай ён адыйдзе! – рашуча прамовіў Кароль і паклікаў Каралеву, якая праходзіла па блізу, – Даражэнькая! Зрабі з гэтым катом, што-небудзь.

Каралева мела толькі адзін спосаб уладжваць любыя справы.

– Адсячы ЯМУ галаву! – сказала яна, нават не азірнуўшыся.

– Пайду прывяду ката, – шпарка казаў Кароль і збег.

Аліса вырашыла паглядзець, як працягваецца гульня, паколькі здалёк чула апантаныя крыкі Каралевы. Яна ўжо паспела асудзіць трох гульцоў, за тое, што прапусцілі сваю чаргу. Алісе гэта здалося дзіўным, паколькі гульня была ў такім бязладдзі, што яна ніколі не ведала, яе зараз чарга ці не. Таму вырашыла пайсці пашукаць свайго вожыка.

Ён быў заняты бойкаю з іншым вожыкам, што здалося Алісе добрай магчымасцю забіць аднаго другім. Адзінай цяжкасцю было тое, што яе фламінга паспеў збегчы ў іншы бок саду, дзе беспаспяхова пытаўся ўзляцець на дрэва.

Калі Аліса злавіла фламінгу і павярнулася, бойка ўжо скончылася і абодва вожыкі збеглі:

– Гэта не вельмі важка, – вырашыла Аліса, – тым больш, што ўсе роўна вароты даўно сышлі.

Яна ўзяла фламінгу падпаху, каб той не збег, і вярнулася крыху паразмаўляць з сябрам.

Калі яна ўжо набліжалася да Ката, яна здзівілася, ўбачыўшы вялікі натоўп вакол яго. Тут спрачаліся кат, Кароль і Каралева. Яны гаварылі адначасова, а астатнія маўчалі і выглядалі даволі недарэчна.

Калі Аліса наблізілася, усе трое звярнуліся да яе, каб уладзіць спрэчку. Кожны паўтарыў свае аргументы, але паколькі гаварылі яны адначасова, ёй было цяжка, штосьці зразумець.

Кат сцвяржаў, што не можа секчы галаву, калі няма цела, ён ніколі не рабіў гэта ў маладосці і не збіраецца пачынаць у сталым узросце.

Аргумент Караля быў такім, калі маецца галава, яе можна адсячы, і ён не збіраецца надалей слухаць лухту ката.

Каралева ж сказала, што, калі яны зараз жа не разбяруцца, што рабіць з Катом, яна ўкатуе ўсіх. (Гэтая заўвага і прымусіла прысутных занепакоіцца.)

Аліса нават не ведала, што і адказаць:

– Ён належыць Герцагіне. Спытайце ў ЯЕ.

– Яна ў турме, – сказала Каралева кату, – прывядзі яе!

Кат, збег з хуткасцю стралы. А галава Ката ў той жа момант пачала знікаць. Таму Кароль з катам доўга бегалі па наваколлі ў яго пошуках. А астатнія вярнуліся да гульні.

Глава IX
Гісторыя Фальшывага Чарапахі

– Ты нават не ўяўляеш, як я рада цябе зноў убачыць, любасенькая, – сказала Герцагіня, далікатна ўзяшы Алісу за руку, каб пайсці разам.

Дзяўчынка была вельмі ўражаная, калі ўбачыла яе ў гэткім настроі і вырашыла, што гэта перац рабіў Герцагиню шалёнай.

– Калі Я буду герцагіняй, – вырашыла яна (не вельмі на гэта спадзеючыся, але...), – я ўвогуле забараню гатаваць штось з перцам. Суп і без яго надта смачны... Можа і ўсамрэч гэта перац прымушае людзей гарачыцца, – працягнула Аліса, задаволеная сваёй знаходкай новага правіла, – кіслы воцат робіць іх кіслатварымі, горкія лекі – гаротнымі, а разнастайныя слодычы – добрымі і любымі. Шкада, што людзі гэтага не ведаюць і моцна пакутуюць.

Яна ўжо паспела забыцца на Герцагіню, таму крыху збянтэжылася, пачуўшы яе голас ля вуха:

– Аб чым ты задумалася, любасенькая, – раптам сказала Герцагіня. – Не магу прыпомніць, якая тут мараль, але прыпомніўшы абавязкова скажу.

– А ці абавязкова павінна быць мараль? – рызыкнула спытаць дзяўчынка.

– А, дзіцятка ж ты маё любае, – прамовіла Герцагіня. – Мараль ёсць паўсюль. Трэба яе толькі адшукаць.

І прамовіўшы гэта, моцна прытулілася да Алісы.

Ёй гэта вельмі не спадабалася: па-першае, Герцагіня была надта брыдкай, па-другое, – яна была высокага росту і таму уперлася сваім падбароддзем у Алісіна плячо, а падбароддзе ў яе было ваструшчае. Але паколькі Аліса была далікатнай дзяўчынкай, яна цярпела, як магла.

– Во! Нарэшце, гульня пайшла лепей, – прамовіла яна, каб крыху падтрымаць размову.

– І я аб тым жа, – знайшлася Герцагіня, – і вось мараль: «Мая любоў, ты рухаеш зямлю!»

– Хтосьці казаў, – прашапатала Аліса, – што зямля рухаецца хутчэй, калі кожны займаецца толькі сваімі справамі.

– Выдатна! Гэта амаль тое самае, – сказала кабета і мацней уперлася падбароддзм у плячо Алісы, і вось мараль: «Сачы за сэнсам, а словы падбяруцца самі!»

«Як жа ж яна любіць знаходзіць паўсюль малаль!» – вырашыла Аліса.

– Мне здаецца, ты пытаешся ў сябе, чаму я не абдымаю цябе за талію, – заўважыла Герцагіня пасля паўзы, – справа ў характары твайго фламінгі. Ці можа паэксперэментаваць?

– Асцярожна, ён кусаецца, – асцерагла Аліса, не рашыўшыся паспрабаваць.

– Сапраўды, – сказала Герцагіня, – фламінгі кусаюцца мацней за гарчыцу. І вось мараль: «Хто мае пер’е, той трымаецца разам!»

– Але ж гарчыца не мае пер’я, яна ўвогуле не птушка, – заўважыла Аліса.

– Так! Канечне! – адказала Герцагіня. – Якое ж ты разумнае дзіця!

– Думаю, яна мінерал, – сказала Аліса.

– Зразумела! – сказала кабета, якая гатова была згадзіцца з усім, што б не сказала Аліса. – З яго робяць гарчычныя міны. І вось мараль: «Няма таго, што прамінула!»

– Вой, я ведаю! – усклікнула Аліса, не звярнуўшы на словы Герцагіні аніякай увагі. – Гарчыца – гэта гародніна. Не надта падобная, але...

– Поўнасцю з табою згодна, – сказала Герцагіня, – і вось мараль: «Будзь тым, кім з’яўляешся», ці калі казаць прасцей: «Ніколі не ўяўляй сябе інакш, чым ты здаешся іншым, каб іншыя не палічылі, што ты не тая, хто ты ёсць, альбо можаш быць.»

– Я думаю, што зразумела б гэта лепш, – ветліва прамовіла Аліса, – калі б вы мне гэта запісалі, таму што мне цяжка сачыць за вашай думкай.

– А ўяўляеш сабе, што было б, калі я падумала больш, – задаволена адказала Герцагіня.

– Толькі прашу, не трэба болей непакоіцца аб маім лепшым уразуменні, – прамовіла Аліса.

– Ну што ты, дзіцятка, – сказала тая, – я са задавальненнем, працягну цябе навучаць, гэта мой табе падарунак.

«Барані Божа, ад гэткіх падарункаў, – падумала Аліса. – Добра, што падобнага не дораць на Дзень Нараджэння!» – але не рызыкнула сказаць гэта ўголас.

– Зноў задумалася? – запыталася Герцагіня, мацней упяраючыся падбароддзем у плячо дзяўчынкі.

– Я маю на гэта права, – рэзка адказала Аліса, якая ўжо пакрысе пачала злавацца..

– Канечне, Вялікае Права, –сказала Герцагіня, – бо нават свінні маюць права лятаць, і вось мар...

Аліса моцна здзівілася, але голас Герцагіні раптам змоўк, яшчэ на пачатку слова «мараль» а рука, якой яна трымала Алісу, пачала дрыжаць. Перад імі стаяла Каралева, скрыжаваўшы на грудзях рукі, з даволі грымотападобным выглядам.

– Цудоўны дзень, Ваша Вялікасць, – ціхім слабым галаском прамовіла Герцагіня.

– Прапаную выбар, – крыкнула Каралева, стукаючы нагой аб зямлю, – альбо знікаеш ты, альбо твая галава!

Герцагіня зрабіла выбар імгненна.

– Пойдзем гуляць далей, – сказала Каралева Алісе, а тая была настолькі напалохана, што не магла вымавіць ані слова, але павольна паплялася на пляцоўку для кракету.

Тым часам іншыя госці карысталіся адсутнасцю Каралевы і адпачывалі ў цяньку, але ж ледзь убачыўшы яе надыход, вярнуліся да гульні, бо малейшая затрымка каштавала б ім жыцця.

Пакуль ішла гульня, Каралева не пераставала спрачацца з іншымі гульцамі і час ад часу крычаць: «Адсячы яму галаву!», альбо «Адсячы ёй галаву!» Асуджаных адразу ж арыштоўвалі салдаты, дзеля чаго кідалі быць варотамі, і праз поўгадзіны на полі не засталося аніводага варотца, бо ўсе, акрамя Караля, Каралевы ды Алісы, былі пад прысудам.

Тут запыханая ўшчэнт Каралева спытала ў Алісы:

– А ты бачыла калі-небудзь Фальшывага Чарапаху?

– Не, – прызналася Аліса. – Я нават не ведаю, як гэтая істота выглядае.

– З яго яшчэ робяць Фальшывы Чарапахавы Суп, – сказала Каралева.

– Аніколі не спрабавала, – адказала ёй дзяўчынка.

– Тады пойдзем, ён паведаміць табе сваю гісторыю.

Калі яны адыходзілі, Аліса чула, як Кароль казаў ціхім голасам астатнім, што яны памілаваны. «Вось і ДОБРА!» – сказала яна сабе, таму што адчувала сябе няўтульна, ад гэткай колькасці прысудаў.

Хутка Аліса і Каралева ўбачылі Грыфона, які спаў, грэючыся на сонцы. (Калі ты не ведаеш, як выглядае Грыфон, паглядзі на малюнак.)

– Прачніся, абібок! – сказала Каралева. – Правядзі гэтую юную асобу да Фальшывага Чарапахі, каб яна магла паслухаць яго гісторыю. А я павінна катаваць колькі чалавек!

І адышла, пакінуўшы Алісу разам з Грыфонам. Дзяўчынцы не спадабаўся выгляд істоты, але яна вырашыла, што ён значна бяспечнейшы за Каралеву.

Грыфон тым часам сеў, паціраючы вочы. Калі каралева знікла са зроку ён хіхікнуў:

– Як забаўна, – сказаў Грыфон напалову сабе, напалову Алісе.

– Што забаўна? – спыталася яна.

– ЯНА, – адказаў Грыфон. – Ведаеш, тут ніколі нікога не катуюць! Пайшлі!

“Яшчэ адзін камандзір знайшоўся: «Пайшлі!»” – падумала Аліса, павольна ідучы ў след: «Мной за ўсё жыццё столькі не кіравалі, як сёння.»

Яны не паспелі адысці далёка, а на іх зрок ужо патрапіў Фальшывы Чарапаха, які сумна і самотна сядзеў на краі скалы, а калі яны былі бліжэй, Аліса пачула яго енкі, ад якіх разрывалася сэрца. Таму яна моцна яго пашкадавала.

– Што ў яго за гора? – спытала яна ў Грыфона, а той адказаў, амаль тымі словамі, што і раней:

– Гэта ўсё яго фантазіі. Няма ў яго аніякага гора! Хадзем!

Яны наблізіліся да Фальшывага Чарапахі, які паглядзеў на іх вачыма поўнымі слёз, але нічога не казаў.

– Гэта юная ледзі, – прамовіў Грыфон, – жадае паслухаць тваю гісторыю!

– Добра – сказаў Чарапаха глыбокім глухім голасам, – сядайце і не кажыце анічога, пакуль я не скончу.

Яны селі і нічога не казалі колькі хвілін. Аліса ўжо пачала непакоіцца: «Як ён можа штосьці скончыць, калі нават і не пачынаў?» Але церпяліва чакала.

– Аднойчы, – урэшце пачаў Чарапаха, глыбока ўздыхнуўшы, – калі я шчэ быў сапраўдным чарапахам...

Пасля зноў доўгі час стаяла цішыня, парушаемая толькі выпадковым ускліканнем Грыфону: «Кхркр» і цяжкім плачам самога Чарапахі. Аліса ўжо амаль сабралася падняцца і сказаць: «Дзякуй вам, сэр, за цікавую гісторыю!», але вырашыла, што ПАДОБНЫЯ апавяданні павінны быць значна большымі, таму працягвала чакаць.

– Калі мы былі малымі, – урэшце працягваў Фальшывы Чарапаха, супакоіўшыся, але час ад часу крышачку енчучы, – мы вучыліся ў школе на дне мора. Нашым настаўнікам быў стары чарапаха, якога мы клікалі Амарам...

– А чаму вы яго гэдак клікалі, калі ён быў чарапахам? – не зразумеўшы спытала Аліса.

– Мы клікалі яго Амарам, таму што ён распавядаў нам Аб марах, азёрах, рэках і нават аб сушы, – раз’юшана сказаў Чарапаха, – няўжо ты такая дурная?!

– Табе павінна быць сорамна задаваць падобныя пытанні, – дадаў Грыфон, і яны ціха паглядзелі на бедную Алісу, якая гатова была праваліцца срозь зямлю. Урэшце Грыфон сказаў Чарапаху. – Працягвай, дзядзька! Мы не збіраемся сядзець тут увесь дзень!

І чарапаха працягваў:

– Дык вось, мы хадзілі ў школу на марскім дне, хаця ты можаш гэтаму і не верыць...

– Я ніколі гэтага не казала і ўвогуле анічога не рабіла, – перапыніла яго сваімі апраўданнямі Аліса.

– Ты зараз робіш, – пакрыўдзіўся Чарапаха.

– Замоўкні! – дадаў Грыфон, перш чым Аліса, паспела штосьці вымавіць.

А Фальшывы Чарапаха працягваў:

– Мы мелі лепшую адукацыю, бо хадзілі ў школу штодня...

– Я таксама хаджу ў школу штодзённа, – заўважыла Аліса, – вам няма чым ганарыцца.

– А дадатковыя заняткі? – з хваляваннем спытаў Фальшывы Чарапаха.

– Так, – адказала дзяўчына. – Французкая мова і музыка.

– А пранне? – спытаў Чарапаха.

– Зразумела, не! – раз’юшана адказала Аліса.

– Во! Тады ў цябе не надта добрая школа, – узрадаваўся Чарапаха. – У нашай школьнай праграме дадаткам былі: Французкая мова, музыка і пранне.

– Не разумею, – заўважыла Аліса, – навошта яно вам было на дне мора?

– Я не меў сродкаў яго вывучаць, – з уздыхам сказаў Чарапаха. – Я хадзіў толькі на асноўныя заняткі.

– А што вы вывучалі? – спыталася дзяўчынка.

– Па-першае Чханне і Пханне, – адказаў Чарапаха, – потым разнавіды Арыфметыкі: Скандаленне, Абдыманне, Узбеляненне ды Абмаражэнне

– Я анічога не чула пра Узбеляненне, – рызыкнула спытацца Аліса. – Што гэта?

Грыфон ажно падскочыў на усе лапы.

– Што! Ты ніколі не чула аб Узбеляненні?! – усклікнуў ён. – Ты не ведаеш, як трэба бяліцца?

– Чаму, ведаю, – сумняваючыся адказала Аліса, – некаторыя жанчыны... накладаюць спецыяльную фарбу на валасы... каб быць... больш... прыгожымі.

– Ну вось, – працягваў Грыфон, – І пасля гэтага ты кажаш, што не ведаеш, што такое Узбеляненне ! Ну ты і дурная!

Аліса больш не адчувала сябе здольнай працягваць гэтую размову, таму павярнулася да Чарапахі:

– Чаму вас яшчэ вучылі?

– Яшчэ ў нас была Гістэрыя, – працягваў Чарапаха, адлічваючы плаўніком навукі, –... дык вось Гістэрыя – старажытная і сучасная, Мораграфія, Зброднае Слова ... яго нам выкладаў стары вугар, які звычайна прыплываў адзін раз на тыдзень: Ён вучыў нас Збороднаму Слову, Шкрабанняметрыі ды Страце Прытомнасці .

– Гэта як? – спыталася Аліса.

– Я ўжо не магу табе гэтага паказаць, – адказаў Фальшывы Чарапаха, – бо стары. А Грыфон яго не вывучаў.

– Не меў на гэта часу, – сказаў Грыфон, – Я хадзіў да Класічнага Настаўніка. Ён быў старым крабам.

– Я чуў пра яго, але не мог з ім займацца, – сумна заўважыў Чарапаха, – кажуць ён выкладаў Плаціну і Грэчку .

– Так, так, сапраўды, – уздыхаючы казаў Грыфон, і яны абодва схавалі твары між лап.

– А колькі доўжыліся заняткі? – спыталася Аліса, каб адцягнуць іх увагу.

– У першы дзень дзесяць гадзін, – адказаў Фальшывы Чарапаха, – у наступны дзень дзевяць, потым восемь і гэтак далей...

– Які цікавы расклад! – усклікнула Аліса.

– А што тут дзіўнага, мы займалі веды сваіх настаўнікаў, таму гэта і завецца ЗАНЯТКАМІ, – растлумачыў Грыфон, – і яны штодня зменшваліся.

Гэта было чымсьці новым для Алісы, таму яна крыху над гэтым паразважала перш чым задаць наступнае пытанне:

– Тады пэўна адзінаццаты дзень быў выходным, – здагадалася яна.

– Зразумела, – сказаў Чарапаха.

– А што вы рабілі на дванаццаты? – нецярпліва працягвала Аліса.

– Хопіць распавядаць пра навукі, – рашуча перарваў іх Грыфон, – Лепей раскажы ёй аб нашых гульнях.

Глава X
Кадрыль з лобстэрамі

Фальшывы Чарапаха глыбока ўздыхнуў і выцер плаўніком вочы. Ён гядзеў на Алісу і спрабаваў штосьці сказаць, але на працягу хвіліны-другой яго голас душылі сумныя енкі.

– Ён быццам праглынуў косць і яна засела ў яго ў горле, – заўважыў Грыфон і, наблізіўшыся да Чарапахі, пачаў трэсці яго і стукаць яму кулаком па спіне. Урэшце да Чарапахі вярнуўся голас, і ён працягваючы гаротна рыдаць вымавіў:

– Ты магчыма ніколі не жыла на марскім дне...

– Не, – прызналася Аліса.

– ... і хутчэй за ўсё не ведаеш, лобстэра...

(Аліса канечне хацела шляхетна прызнацца, што спрабавала яго калісьці, але зразумеўшы, што скажа глупства, толькі пахістала галавой)

– ... Тады ты і ўявіць сабе не зможаш, такога цудоўнага танца як Лобстэравая Кадрыль!

– Ой не! – сказала Аліса. – А як яго танчаць?!

– Як?! – казаў Грыфон. – Па-першае, трэба ўстаць у лінію на беразе...

– У дзве лініі! – закрычаў Чарапаха. – Цюлені, чарапахі, ласосі і гэтак далей; прастора ачышчаецца ад мядуз...

– ГЭТА займе колькі часу, – патлумачыў Грыфон.

– ... потым, усе становяцца па двая...

– ... кожны са сваім лобстэрам, – усклікнуў Грыфон.

– Зразумела, – падтрымаў яго Чарапаха, – становяцца па двая і рухаюцца наперад...

– ... потым мяняюцца лобстэрамі і працягваюць рух... – пряцягваў Грыфон.

– ... а потым, – закрычаў Чарапаха, – кідаюць...

– ... лобстэраў... – усклікнуў Грыфон, узлятаючы ў паветра.

– ... як мага далей у мора...

– ... плывуць за імі... – шалёна крыкнуў Грыфон.

– ... вяртаюцца назад. Гэта першая фігура, – сказаў Чарапаха, раптоўна сцішыўшы голас і дзве істоты, якія хвіліну таму шалёна прыгалі вакол, ціхінька селі на зямлю, гледзячы на дзяўчынку.

– Напэўна гэта вельмі прыгожы танец! – сарамліва прамовіла Аліса.

– А ці б хацела ты яго ўбачыць? – спытаў Фальшывы Чарапаха.

– Аёечкі! Вельмі б хацела, – пляснула ў далоні Аліса.

– Тады давай паспрабуем прадэманстраваць першую фігуру, – сказаў Чарапаха Грыфону. – Канечне прыйдзецца танчыць без лобстэраў... Так! Хто будзе спяваць?

– Вой, лепш ТЫ спявай, – сказаў Грыфон. – Я забыў словы.

Яны пачалі захопленна кружыцца вакол Алісы, час ад часу наступаючы ёй на ногі, калі набліжаліся надта блізенька і махалі лапамі ў такт, а Чарапаха тым часам пачаў спяваць, вельмі павольна і сумна:


«Рухайся хутчэй, браточак, – хек у смоўжыка прасіў, –
Каб дэльфін, за мной плывучы, хвоцік мне не аддавіў.
Лобстэры і чарапахі недзе ўперадзе імчаць
І на беразе чакаюць, ці ты будзеш танцаваць?
Ці ты будзеш, ці не будзеш, ці ты будзеш танцаваць?
Ці ты будзеш, ці не будзеш разам з намі танцаваць?

Не ўяўляеш, як выдатна, – хек працягваў спакушаць, –
У празрыстай гладзі мора разам з лобстэрам лятаць!»
Кажа смоўжык: «Задалёка будуць пэўна нас кідаць.
Дзякуй, дружа, за прыязнасць, не пайду я танцаваць.
Не пайду я, не хачу я, не пайду я танцаваць.
Не пайду я, не хачу я, не хачу я танцаваць.»

«Не хвалюйся за адлегласць, будзь, брат смоўжык, весялей.
Там, дзе Англія, далёка, воды Францыі бліжэй.
Ты заўжды ў блакіце мора зможаш сябра адшукаць,
Не блядней, а разам з намі ты спяшайся танцаваць.
Ці ты будзеш, ці не будзеш, ці ты будзеш танцаваць?
Ці ты будзеш, ці не будзеш разам з намі танцаваць?»

– Дзякуй вам, за такое цікавае відовішча, – сказала Аліса, задаволеная, што танец урэшце скончыўся, – і песенька пра хека мне вельмі спадабалася!

– Наконт хека, – пацікавіўся Чарапаха, – ты канечне ж яго ведаеш!

– Так! – адказала дзяўчынка. – Ён колькі разоў быў у нас на аб... – яна тарапліва ўстрымалася.

– Не ведаю, дзе знаходзіцца твой Аб, – сказаў Чарапаха, – але, калі ты яго столькі бачыла, ты канечне ведаеш, як ён выглядае?

– Зразумела, – глыбакадумна адказала Аліса. – З хвастом у роце і ў сухарах.

– Ну наконт сухарэй ты памыляешся, – заўважыў Чарапаха, – мора хутка б іх змыла. А наконт хваста ў роце маеш рацыю... – Чарапаха пазяхнуў і заплюшчыў вочы... – Лепш ты ёй скажы, – звярнуўся ён да Грыфона.

– Справа ў тым, – казаў той, – што ён ЗАШМАТ любіць танцы з лобстэрамі. І яго, канечне, заўжды кідаюць у мора, і ён ляціць далёка-далёка, а хвост для раўнавагі трымае ў роце і потым, канечне, не можа яго выцягнуць. Вось.

– Дзякуй вялікі, – адказала Аліса, – вельмі цікава! Пра гэта я ніколі не ведала.

– Калі жадаеш, я магу расказаць яшчэ больш, – сказаў Грыфон. – Напрыклад, ведаеш, чаму ён называецца хекам

– Не! Я нават не думала аб гэтым! – пляснула ў далоні Аліса. – Чаму?

– ГЭТА ЎСЁ З-ЗА АБУТКУ, – ганарова адказаў Грыфон.

Аліса была надта здзіўленая.

– З-за абутку?! – здзіўлена паўтарыла яна.

– Уважліва паглядзі на свае чаравічкі, – сказаў Грыфон. – Думаю яны ў цябе сухія, так?

Аліса паглядзела ўніз і колькі часу разглядала свой абутак, перш чым даць адказ.

– Канечне ж, сухія, а пры чым тут гэта!

– Таму што на марскім дне чаравікі ды боты заўжды мокрыя, – сказаў Грыфон таямнічым голасам, – таму шмат якія рыбы кХЕКаюць. Цяпер зразумела?

– А хто шые марскім жыхарам абутак? – згараючы ад цікаўнасці спытала Аліса.

– Вядома, камбала ды вугар, – крыху нахабна адказаў Грыфон, – гэта і малая крыветка ведае!

– Калі б я была хекам, – заўважыла Аліса ў якой яшчэ не выходзілі з галавы словы песенькі, – я б не дазволіла дэльфіну аддавіць сабе хвосцік, я б яму крыкнула: «Асцярожней, калі ласка, вы нам тут не патрэбны!»

– Ён абавязкова павінен быць, – паведаміў Фальшывы Чарапаха, – аніводная разумная рыба не пойдзе ў супольнасць, дзе няма дэльфіна.

– Няўжо! А чаму? – здзіўлена спытала Аліса.

– Тут няма загадкі, – адказаў Чарапаха, – справа ў тым, што дэльфін сваім вялізным хвастом проста змятае ўсіх мядуз са шляху, таму калі рыбы мяне кудысьці запрашаюць, я пытаюся: «А хто мяце?»

– А ў нас звычайна пытаюцца :«З якой мэтай?», – сказала Аліса

– Добра! Дастаткова аб гэтым. – пакрыўджана заявіў Чарапаха, а Грыфон дадаў:

– Цяпер ты распавядай сваю гісторыю!

– Добра, я раскажу пра свае прыгоды, але ж толькі з сённешняга ранку, – крыху сарамліва сказала Аліса, – няма сэнсу распавядаць пра тое, што было ўчора, таму што ўчора і я была іншай.

– Не разумею аб чым ты. Растлумач, – сказаў Чарапаха..

– Не, не! Спачатку прыгоды, – не цярпліва заенчыў Грыфон, – на тлумы губіцца столькі часу!

Так што Аліса пачала распавядаць з таго моманту, як у першыню ўбачыла Белага Труса. Спачатку яна крыху баялася, што з яе пачнуць здзеквацца, але ж істоты падселі бліжэй, адзін з правага, другі з левага боку, шырока расплюшчылі вочы, і раскрылі рты. Таму асмялеўшы працягвала. Яе слухачы паводзілі сябе ціхінька, ажно да таго моманту, калі Аліса распавяла пра сваю папытку прачытаць «ТАТКУ ВІЛЬЯМА» для Вусеня і як пераблытала ўсе словы. Тады Фальшывы Чарапаха глыбока ўздыхнуўшы сказаў:

– Так!.. Гэта вельмі цікава!

– Як такое можа здарыцца, вось у чым пытанне! – сказаў Грыфон.

– Кажаш, усё пераблытала?! – глыбокадумна спытаў Чарапаха. – Я хацеў бы сам паслухаць, ці не магла б ты паўтарыць папытку? Пачынай!

Ён паглядзеў на Грыфона так, нібы ён мае над Алісаю ўладу.

– Падыміся і чытай «ГЭТА ЕНК АБІБОКА», – сказаў Грыфон.

– Як гэтыя істоты любяць кіраваць і прымушаць чытаць вершы! – падумала Аліса, – Я быццам у школе на занятках.

Але ўсё ж такі паднялася і пачала чытаць. Дзяўчо знаходзілася яшчэ ў моцным ураджанні ад Лобстэравай Кадрылі і амаль не ведала, што казала. Таму словы вершыка атрымаліся гэткімі:


Чую лобстэра енк, ён страшэнна зароў:
«Падгарэў я і цукар згубіў з валасоў.»
Ну, а потым, ён ботам мысочкі загуў
І нібы Валадар шпацыруе па дну.

Калі ў моры адліў – ён вясёлы, басісты,
Пра акул размаўляе заўжды ганарыста,
Але ж толькі акулы з прылівам прыйдуць,
За бліжэйшы адразу хаваецца кут.

– Гэта не тое, што я прызвычаўся расказваць у дзяцінстве, – заўважыў Грыфон.

– Я ўвогуле не чуў гэтага раней, – сказаў Чарапаха, – але гучыць гэта, як лухцень нейкая.

Аліса не сказала анічога, яна села і схавала тварык у рукі. Хаця разумела, што калі б у яе атрымалася, гэта было б сапраўдным дзівам.

– Я патрабую тлумачэнняў, – сказаў Чарапаха.

– Хіба яна можа? – шпарка сказаў Грыфон. – Працягвай далей!

– Але ж боты, – не сунімаўся Чарапаха. – Навошта ён выгінае ім мысочкі?

– Каб было зручней танчыць, – сказала Аліса, але страшэнна была ўсім гэтым азадачана і збіралася перайсці на іншую тэму.

– Давай працягвай далей, – падштурхнуў яе Грыфон, – «Я праз сад яго йшоў...»

Аліса не магла аслухацца, хаця і была ўпэўненая, што зноў будзе ўсё не верна. Тым не менш працягвала дрыжачым голасам:


Я праз сад яго йшоў і пабачыў здалёк,
Як Сава і Пантэра дзялілі пірог.
Тую страву Пантэра адна скаштавала,
А Сава толькі блюда з яго атрымала.

Потым лыжку Пантэра Саве аддае,
А сабе нож ды вілку для мяса бярэ.
І сыходзіць узняўшы свой хвост над травой,
Завяршыўшы пасілак нязграбай...

– Навошта ты кажаш усялякую дрэнь, – перарваў яе Фальшывы Чарапаха, – калі анічога не тлумачыш? Гэта самы заблытаны верш з усіх, якія я чуў!

– Так, але думаю, мы павінены скончыць, – сказаў Грыфон да вялікай радасці Алісы.

– Будзем паказваць другую фігуру з Лобстэравай кадрылі, – працягваў Грыфон, – ці Чарапаху праспяваць сваю песню?

– Вой, лепш песню, будзе добранькім, – адказала Аліса, так хутка, што Грыфон заўважыў, пакрыўджана:

– Хм! Ніякага ўяўлення аб густу! Праспяваеш ёй «Чарапахавы суп», старэча?

Чарапаха глыбока ўздыхнуў і пачаў спяваць, час ад часу зрываючыся на рыданні:


Суп мой раскошны – зялёны і тлусты,
Як устрымацца ад гэткай спакусы?!
Ходзь, пакаштуеш, калі ты не глуп
Сімвал вячэры – раскошны мой суп!
Сімвал вячэры – раскошны мой суп!

А ты ж раскошны мой су-уп!
А ты ж раскошны мой су-уп!
Сі-іімвал вячээ-эры,
Самы раскошны мой суп!

Калі есць суп, ну навошта дзічына,
Бульба, кілбасы ці смажаніна?
Хто ж не папросіць дадаці яшчэ
Гэткага супу талерку ці дзве?
Лепшага супу талерку ці дзве?

А ты ж раскошны мой су-уп!
А ты ж раскошны мой су-уп!
Сі-іімвал вячээ-эры,
Самы раско-оошны мой суп!

– Яшчэ раз прыпеў, – крыкнуў Грыфон і толькі Чарапаха пачаў паўтараць, як на некаторай адлегласці пачуліся крыкі: «Суд пачынаецца!»

– Пабеглі, – закрычаў Грыфон і ўзяўшы Алісу за руку, шпарка пабег, не дачакаўшыся заканчэння песні.

– А што за суд, над кім? – запыхаўшыся ад бегу спытала Аліса, але Грыфон зноў крыкнуў: «Пабеглі!», і паімчаўся хутчэй, а недзе здалёк, усё слабей і слабей, даносіліся разам з лёгкім ветрыкам маркотныя словы:


Сі-іімвал вячээ-эры,
Самы раскошны мой суп!

Глава XI
Хто скраў ватрушкі?

Калі яны з’явіліся, Чырвовыя Кароль з Каралевай ужо сядзелі на троне, а вакол іх сабраўся вялізны натоўп разнастайных звяроў і птушак, а таксама ўся картачная калода. Перад усімі стаяў Валет, закаваны ў ланцугі. З абодвух бакоў ад яго стаялі салдаты аховы. Ля Караля стаяў Белы Трус з трубою ў адной лапцы і скруткам пергаменту ў другой. У цэнтры залы стаяў невялічкі стол з велізарнай талеркаю ватрушак, якія выглядалі так смачна, што ад аднаго погляду на іх Аліса адчула, што моцна згаладалася. «Хутчэй бы яны скончылі свой суд, – падумала яна, – і перайшлі да пачастунку!» Але здавалася, што няма аніякага шанца на гэта, і Аліса была вымушана працягваць аглядацца вакол, каб хаця як пабавіць час.

Дзяўчынка дагэтуль ніколі не была на судзе, але чытала пра яго ў кнігах, таму была задаволеная тым, што пазнае ўсіх удзельнікаў.

– Гэта суддзя, – сказала яна сабе, – таму што мае самы вялікі парык.

Суддзёй, між іншым, быў сам кароль, які начапіў сваю карону зверху парыка (глядзі на малюнак, калі хочаш даведацца, якім чынам ён гэта зрабіў), ад гэтага ён адчуваў сабе не вельмі ўтульна, ды і выглядала гэта не надта добра.

– А гэта прысяжныя, – вырашыла Аліса, – дванаццаць істотаў.

(Аніяк інакш іх было немагчыма назваць, бо сярод іх былі і птушкі, і жывёлы)

Яна прамовіла слова «прысяжныя» пра сябе два ці тры разы, моцна задаволеная тым, што не кожная дзяўчынка яе ўзросту зразумела б яго сэнс.

– А яшчэ іх можна было б назваць «калегіюм прысяжных».

Усе дванаццаць з задуменным выглядам пісалі штосьці на сваіх дошках.

– Што яны пішуць? – шэптам спытала Аліса ў Грыфона. – Паседжанне ж яшчэ і не пачыналася!

– Пішуць свае імёны, – адказаў Грыфон, – каб не забыць іх да заканчэння суда.

– Глупства! – у голас раз’юшылася Аліса, але адразу ж супынілася, калі Белы Трус крыкнуў: «Цішыня ў судзе!», а Кароль начапіў акуляры і баязліва азірнуўся па баках, каб даведацца, хто гэта сказаў.

Аліса, гледзячы праз плечы прысяжных, бачыла, як яны пачалі запісваць на дошках слова «глупства!», дзяўчынка таксама пачула, як адзін з удзельнікаў калегіюму, які не ведаў, як правільна пісаць, пытаўся аб гэтым у суседа.

– Суд яшчэ не пачаўся, а ў прысяжных на дошках ужо і месца няма ад усемагчымай блытаніны! – падумала Аліса.

Крэйда аднаго з прысяжных моцна рыпела. Хутка гэта знервавала Алісу, і тады яна ціхінька прабралася ззаду і хутка адабрала ў істоты крэйду. Бедны маленечкі прысяжны ( гэта быў Яшчарка Біл) гэтага нават не паспеў заўважыць і зразумець, што здарылася, але не разгубіўся і працягваў пісаць пальцам, не гледзячы на тое, што палец не пакідаў на дошцы аніякіх слядоў.

– Герольд, чытайце абвінавачванне, – прыказаў Кароль.

Белы Трус тры разы пагудзеў у сваю трубу, раскруціў пергамент і выразна прачытаў наступнае:


Аднойчы сабе Каралева спякла,
Слодыча на абед:
Але пачастунак той – колькі ватрушак,
Скраў злодзей Валет!

– Вынесці прысуд! – прыказаў Кароль прысяжным.

– Чакайце Ваша Вялікасць, пакуль рана! – перапыніў яго Трус. – На пачатку трэба выслухаць сведкаў!

– Мамачкі!.. Добра, вызывай першага сведку, – незадаволена сказаў Кароль.

Трус зноў тры разы прагудзеў і моцна крыкнуў:

– Першы сведка!

Першым сведкам быў Капялюшнік. Ён з’явіўся з кубкам гарбаты ў адной руцэ і не даедзеным бутэрбродам у другой.

– Шчыра прашу прабачэння, Ваша Вялікасць, – прамямліў ён, – што я з ежай, але я, піў гарбату, калі за мной прыйшлі, і не паспеў даясі.

– Ты павінен быў скончыць па дарозе, – сказаў Кароль. – Калі ты пачаў?

Капялюшнік зірнуў на Сакавіцкага Зайца, які прыйшоў з ім у суд, трымаючы падпахаю Соню.

– Я думаю, чатырнаццатага сакавіка, – сказаў Капялюшнік.

– Пятнаццатага, – заявіў Заяц

– Шаснаццатага, – не прачынаючыся дадала Соня.

– Запішыце гэта, – сказаў Кароль прысяжным і тыя шпарка запісалі на сваіх дошках усе тры даты, а потым пачалі іх складваць, перакладаючы адказ на шылінгі і пенсы.

– Здымі свой капялюш, – прыказаў Кароль Капялюшніку.

– Ён не мой, – адказаў той.

– Ты яго скраў! – усклікнуў Кароль, звяртаючы на гэта ўвагу прысяжных, якія неадкладна запісалі гэта на сваіх дошках.

– У мяне ўсе капялюшы на продаж, – растлумачыў Капялюшнік, – а ўласных у мяне няма. Я жа ж КАПЯЛЮШНІК.

Каралева начапіла акуляры і ўважліва паглядзела на небараку, які ад хвалявання ўжо збляднеў.

– Што ты ведаеш, аб гэтай справе? – запытаўся Кароль, – і кінь нервавацца, альбо будзеш пакараны на месцы.

Гэта аніколькі не супакоіла сведку. Ён пераступваў з адной нагі на другую, з бояззю гледзячы на Каралеву, а потым пераблытаўшы адкусіў вялікі кавалак кубка замест бутэрброду.

У гэты момант Аліса адчула сябе даволі дзіўна і была моцна азадачана гэтым фактам: яна зноў пачала расці. Дзяўчынка хацела хуценька падняцца і пакінуць суд, але паразважаўшы вырашыла застацца на месцы.

– Кінь пхацца, – незадаволенна сказала сядзеўшая ля Алісы Соня. – Мне ўжо цяжка дыхаць!

– Ані чым не магу вам дапамагчы, – пакорліва прамовіла Аліса, – я расту!

– Ты не маеш права тут расці, – заявіла Соня.

– Не кажыце лухты, – даволі смела адказала дзяўчынка, – вы ж таксама расцёце.

– Так. Расту, але ж не такім шалёным тэмпам, – адказала Соня і падняўшыся перайшла ў іншы бок суда.

Тым часам Каралева працягвала ўважліва назіраць за Капялюшнікам, і калі Соня пачала рухацца па зале, загадала аднаму з салдатаў:

– Прынесці мне спіс выканаўцаў з апошняга канцэрту!

Няшчасны Капялюшнік пачаў дрыжаць так, што з яго зляцелі чаравікі.

– Давай сведчанне, – зноў сказаў Кароль, але ўжо раз’юшаным тонам, – ці я цябе катую, нервуешся ты ці не!

– Я бедны чалавек, – дрыжачым голасам прамармытаў Капялюшнік, – ...я толькі пачаў піць гарбату... недзе тыдзень таму ці крыху раней... а бутэрброды зараз такія танюткія... і гарбата так мігціць...

– Чаго мігціць?! – спытаўся Кароль.

– Усё пачалося з гарбаты, – адказаў Капялюшнік.

– Я бачу, што ты гарбаты, – рэзка прамовіў Кароль. – Што ты робіш з мяне ёлупа? Прэч!

– Я бедны чалавек, – працягваў Капялюшнік, – а ў мяне ў вачах, як пачало мігцець... і тады Заяц сказаў...

– Не казаў, – перапыніў яго Сакавіцкі Заяц.

– Не, ты казаў, – прамовіў Капялюшнік.

– Я адмаўляюся, – закрычаў Заяц.

– Ён адмаўляецца, – сказаў Кароль, – адзначце гэта.

– Добра, можа я памыліўся, мо гэта Соня казала, – працягваў Капялюшнік, баязліва азіраючыся па баках, але на яго шчасце Соня ані ад чаго не адмаўлялася, бо моцна спала, таму ён з палёгкай працягваў. – Пасля гэтага я з’еў яшчэ адзін бутэрброд...

– Але, што канкрэтна казала Соня, – спытаўся адзін з прысяжных.

– Я не памятаю, – прамямліў Капялюшнік.

– Ты ПАВІНЕН прыпомніць, – заўважыў Кароль, – ці мы цябе катуем.

Капялюшнік з жаху ўпусціў кубак ды бутэрброд і кінуўся на падлогу ля каралеўскіх ног:

– Я бедны чалавек, Ваша Вялікасць, – зноўку пачаў ён.

– І аніякі апавядальнік, – дадаў Кароль.

Тут нейкая марская свінка пачала моцна пляскаць у далоні з гэтаму экспромту, але амаль адразу была прыгнечана салдатамі. (Гэта цяжка зразумець, таму растлумачу вам, як яны гэта рабілі: Свінку кінулі галавою ўніз ў вялізны мех, перад гэтым звязаўшы яе з ног да галавы, а потым яшчэ і селі зверху.)

– Я канечне чытала ў навінах, – разважала Аліса. – «Капіталісты моцна прыгнятаюць працоўны люд...», але ніколі не магла зразумець, як гэта робіцца, таму вельмі задаволена, што ўрэшце ўбачыла.

– Калі гэта ўсё, што вы ведаеце аб гэтай справе, можаце ісці на месца, – працягваў Кароль.

– Як я магу ісці, – спытаўся Капялюшнік, – калі ляжу на падлозе!

– Спачатку сядзь, потым падыміся на ногі і ВАЛІ АДСЮЛЬ! – адказаў Кароль.

Тут пачала апладзіраваць яшчэ адна свінка, і таксама была прыгнечаная.

– Ага, свінкі скончыліся, – падумала Аліса. – Цяпер ўсё пойдзе хутчэй.

– Ну, я тады пайду дап’ю гарбату, – заўважыў Капялюшнік, працягваючы баязліва глядзець у бок Каралевы, якая ўважліва вывучала спіс выканаўцаў.

– Бяжы, хлопец! – сказаў Кароль, і Капялюшнік імгненна выканаў яго загад, нават не спыніўшыся, каб надзець чаравікі.

– ... і адсячыце яму там з вонку галаву, – дадала Каралева салдатам, але Капялюшнік знік з поля зроку раней, чым салдаты дайшлі да дзвярэй.

– Клічце наступнага сведку, – крыкнуў Кароль.

Наступнаю была герцагініна Кухарка, якая ў адной руцэ працягвала трымаць вялізную перачніцу. І Аліса здагадалася аб яе прысутнасці яшчэ да таго, як тая ўвайшла ў залу, бо ўсе пачалі моцна чхаць.

– Сведчы! – загадаў Кароль.

– Не буду! – заявіла Кухарка.

Кароль баязліва паглядзеў на Белага Труса, які на вуха яму ціхінька прамовіў:

– Ваша Вялікасць, трэба правесці са сведкам перахросны допыт.

– Так, ну трэба дык трэба, – сказаў Кароль з маркотай у голасе, пасля скрыжаваў рукі і хмурна гледзячы Кухарцы ў вочы, жахлівым голасам прамовіў. – З чаго робяць ватрушкі?

– Па большасці з перцу, – адказала Кухарка.

– З патакі, – пачуўся нейкі сонны голас паблізу.

– Схапіць гэтую Соню! – завішчала Каралева. – Катаваць яе! Выкінуць яе вонкі! Пад прыгнёт яе! Заказытайце яе! Абарвіце ёй вусы!

На працягу колькіх хвілінаў суд быў узрушаны, таму што ўсе яго ўдзельнікі лавілі Соню. Калі ж яны супакоіліся, Кухарка ўжо адышла.

– Не бярыце ў галаву! – супакоіў усіх Кароль, сам з палёкай прыняўшы Кухаркіна знікненне. – Клічце наступнага сведку! – і паўшэптам дадаў Каралеве, – Можа ты, даражэнькая правядзеш перахросны допыт з наступным сведкам. А мне ўжо моташна!

Аліса назірала, як Белы Трус шукае па спісу, паміраючы ад зацікаўленасці, хто ж будзе наступным сведкам, і ці знойдуць яны хаця б адно разумнае сведчанне. І ўявіце яе здзіўленне, калі Белы Трус пранізліва вымавіў:

– Аліса!

Глава XII
Аліса – сведка

– Тут! – крыкнула Аліса, якая ў мітусне забылася, наколькі яна вырасла за апошні час і ўскочыла настолькі шпарка, што перакуліла краем сваёй спадніцы лаўку з прысяжнымі, якія адразу ж пападалі на галовы ніжэй седзячых, і крыху нагадвалі тых рыбак з акварыуму, які Аліса перакуліла на мінулым тыдні.

– Людцы!.. Прабачце, калі ласка! – усклікнула яна ў моцным непакоі і прынялася збіраць іх і саджаць на месцы, як мага хучшэй, нібы яны ў самрэч акварыумныя рыбкі, і іх трэба тэрмінова вярнуць на месцы, каб уратаваць ім жыццё.

– Суд не павінен працягвацца, – даволі сур’ёзным голасам сказаў Кароль, – пакуль усе прысяжныя не зоймуць свае месцы... УСЕ! – паўтарыў ён і строга паглядзеў на Алісу.

Аліса зірнула на лаўку, дзе сядзелі прысяжныя, і ўбачыла, да чаго давяла яе мітусня. У запарцы яна пасадзіла яшчарку Біла да гары нагамі, і небарака застаўся ў гэтай позе і толькі маркотна махаў сваім доўгім хвастом, тым больш, што рухаць яшчэ чым-небудзь магчымасці ў яго не было. Аліса паспяшалася вярнуць яго ў звычайны стан:

– Не тое, каб дзеля мяне гэта мела нейкі сэнс, – сказала яна сабе, – але я думаю, гэта мае сэнс дзеля суда.

Як толькі прысяжныя крышачку адчунялі і знайшлі свае дошкі і крэйды, яны зноў прыняліся за сваю працу, каб апісаць здарэнне. Адзін толькі небарака Біл, анічога не рабіў, а толькі сядзеў з разяўленым ротам і лупаў вачыма, гледзячы ўгору.

– Ты што-небудзь ведаеш, аб дадзенай справе? – запытаўся Кароль у Алісы.

– Ані, – адказала дзяўчынка.

– Анічога ЎВОГУЛЕ? – настойліва спытаўся Кароль.

– Так, увогуле нічога, – паведаміла Аліса.

– Гэта вельмі важна, – сказаў Кароль, звяртаючыся да прысяжных. Яны адразу пачалі запісваць гэта на сваіх дошках, але тут уклініўся Белы Трус:

– Ваша Вялікасць, мае на ўвазе Няважна? – шляхетна сказаў ён, але пры гэтым хмурнеў і падаваў Каралю нейкія знакі вачыма.

– Сапраўды! Я гэта і меў на ўвазе, – імгненна паправіўся Кароль, а потым працягнуў нібы сам сабе. – Важна-няважна, няважна-важна. – нібы спрабуючы, якое з гэтых словаў гучыць лепей.

Тады частка прысяжных напісала на сваіх дошках «важна», а іншыя «няважна». Аліса ўбачыла гэта, бо была дастаткова блізенька, каб заўважыць, што яны пішуць.

– Тут няма аніякага сэнсу, – вырашыла яна.

У гэты момант Кароль, які на працягу якога часу штосьці старанна запісваў у свой блакнот, усклікнуў:

– Цішыня! – і прачытаў у голас. – Правіла нумар сорак два: «ГРАМАДЗЯНЕ, ШТО МАЮЦЬ БОЛЬШ ЗА ПАЎТАРЫ КІЛАМЕТРЫ РОСТУ, ПАВІННЫ ПАКІНУЦЬ ЗАЛУ СУДА!»

Тут усе, як адзін паглядзелі на Алісу.

– МОЙ рост не паўтары кіламетры, – пакрыўдзілася яна.

– Няўжо?! – сказаў Кароль.

– Не менш за тры кіламетры! – заўважыла Каралева.

– Нікуды я не пайду, – адказала дзяўчынка. – тым больш, гэта не сапраўднае правіла, вы яго толькі што выдумалі.

– Ты памыляешся, гэта самае старое правіла ў маім блакноце, – адказаў Кароль.

– Тады яно павінна быць Нумарам Першым, – заўважыла Аліса.

Кароль узбляднеў і хутка закрыў блакнот.

– Які ваш вярдзікт? – спытаўся ён у журы ціхім дрыжачым голасам.

– Яшчэ хвілінку, Ваша Вялікасць, толькі што было атрымана ячшэ адно сведчанне, – сказаў Белы Трус, падпрыгваючы ад мітусення, – гэта ліст, які мы знайшлі хвіліну таму!

– І што там? – спыталася Каралева.

– Я пакуль не чытаў, – адказаў Трус, – але падазраю, што яго аўтар – наш арыштаваны, які адрэсаваў яго... камусьці.

– Зразумела камусьці, – заўважыў Кароль, – было б неверагодна, каб яно было адрэсавана анікому.

– А каму яно было накіравана? – спытаўся хтосьці з прысяжных.

– Яно не было адпраўлена, – адказаў Трус, – і звонку анічога не было напісана. – Тым часам ён раскрыў ліст і дадаў. – Гэта нават не ліст, гэта вершы!

– Почырк абвінавачанага? – працягвалі з лаўкі прысяжных.

– Не, – заўважыў Трус, – і гэта даволі дзіўна. (Прысяжныя ў разгубленасці азірнуліся адзін на аднаго.)

– Ён папросту змяніў почырк, – сказаў Кароль. (Прысяжныя зноў супакоіліся.)

– Калі ласка, Ваша Вялікасць, – заўважыў Валет. – Я анічога не пісаў і ніхто не дакажа адваротнае. Тут нават няма майго подпісу напрыканцы.

– Калі няма подпісу, – адказаў Кароль, – гэта толькі ўскладняе справу. Калі б ты не ЗАДУМВАЎ шкоды, ты б падпісаўся, як усе шляхетныя асобы.

Зала пачала апладзіраваць – гэта была першая разумная рэч, якую Кароль сёння сказаў.

– Гэта ДОКАЗ яго віны, – казала Каралева.

– Гэта нічога не даказвае, – не згадзілася дзяўчынка. – Вы нават не ведаеце, аб чым ідзе гаворка!

– Чытай, – загадаў Кароль.

Белы Трус начапіў акуляры.

– Адкуль пачынаць, Ваша Вялікасць? – спытаў ён.

– Лепш за ўсё з пачатку, – з сур’ёзным тварам заявіў Кароль, – і не спыняйся, пакуль не дачытаеш да апошняй кропкі.

Трус зрабіў надхненную мыску і прачытаў наступнае:


Я ведаю, што пра мяне
Вы размаўлялі з ім:
Што цалкам добры я, але
Не плаваю зусім.

Ён загадаў, яна не йшла.
(Мы гэта чулі з вамі):
А калі б рызыка была,
Што б вы зрабілі, пані?

Я даў адзін, яны жа два,
Трыма вы адзялілі.
І ўсе вярнуліся да вас,
Хаця былі маімі.

Каб далучыцца мы маглі
Да цяжкай справы гэтай,
Мы б самі вам іх аддалі,
Як ён зрабіў дагэтуль.

Я ведаю, вы справы ўсе
Уладкавалі самі,
І потым шчэ мяжу ўзвялі
Між мною, ім і вамі.

І я лічу, што ён даўно
Іх надта ўпадабаў.
А паміж намі што было,
Ў сакрэце захаваў.

– Гэта самае лепшае сведчанне, якое мы сёння чулі, – сказаў Кароль, паціраючы рукі ад задавальнення, – слова прысяжным.

– Можа хто-небудзь з іх паспрабуе растлумачыць мне гэты верш? – заявіла Аліса (за час чытання яна настолькі вырасла, што ужо нічога не баялася) – Я дам шэсць пенсаў таму хто, знойдзе тут хаця б кроплю сэнсу.

Прысяжныя адразу ж запісалі на сваех дошках: «ЯНА не можа знайсці тут кроплю», але аніводзін не паспрабаваў растлумачыць ліст.

– Калі б тут не было сэнсу, – адказаў кароль, – было б значна лепей, бо не прыйшлося б яго шукаць. Але, – працягваў ён, раскладваючы ліст на каленях і паглядаючы на яго адным вокам, – я паспрабую сёе-тое падтлумачыць. Напрыклад: «...НЕ ПЛАВАЮ ЗУСІМ...» Ты, наколькі мне вядома, плавць не ўмееш? – запытаўся ён у Валета.

Валет маркотна пахістаў галавою:

– Ані. – адказаў ён. (І гэта было чыстай праўдай, бо як і іншыя, ён быў зроблены з картону.)

– Ну вось бачыш, – сказаў Кароль Алісе і працягнуў мармытаць сабе пад нос: «... МЫ ГЭТА ЧУЛІ З ВАМІ...» – гэта хутчэй за ўсё аб прысяжных... «...Я ДАЎ АДЗІН, ЯНЫ ЖА ДВА...» – хтось сумняваецца, што маюцца на ўвазе ватрушкі?

– Але ж ёсць працяг: «...І ЎСЕ ВЯРНУЛІСЯ ДА ВАС...» – заўважыла Аліса.

– А хіба ж не?! – трыўмфуючы адказаў Кароль, крутнуўшы галавой у бок талеркі з ватрушкамі, якая стаяла на стале. – ГЭТА і так зразумела. А вось далей... «... УЛАДКАВАЛІ САМІ...» я не зразумеў, ты калі-небудзь, штось ладкавала, даражэнькая? – спытаўся ён у Каралевы.

– Не! Навошта мне яшчэ і АЛАДКАваць, калі маюцца ватрушкі, – раптоўна раззлаваўшыся адказала Каралева і кінула ў галаву яшчарцы Білу чарніліцай. (Небарака даўно кінуў пісаць на дошцы голым пальцам, паколькі высветліў, што карысці з гэтага замала; але паспрабаваўшы кунаць яго ў чарніла, якія цяклі па яго твару, працягнуў сваю працу.)

– ЛАДЫ, далей сэнс губляецца, – сказаў Кароль, азірнуўшыся вакол з усмешкаю на твары. Наступіла мёртвая цішыня.

– Гэта быў жарт, – пакрыўджана заўважыў ён, і толькі тады ўсе засмяяліся. – Прысяжныя, вынасіце ваш вярдзікт, – чарговы (пэўна ўжо дванаццаты за час суда) раз пачуўся каралеўскі загад.

– Не! Не! НЕ! – казала Каралева. – Спачатку прысуд, а потым ўжо вярдзікт.

– Поўная лухта, – моцным голасам заявіла Аліса. – Судзіць не знайшоўшы віны...

– Змоўкні! – вар’яцеючы рыкнула Каралева.

– Не хачу! – сказала дзяўчынка.

– Адсячыце ёй галаву! – завішчала Каралева, але ніхто не варухнуўся.

– Хто вы такія, каб вас баяцца, – заявіла Аліса, (вярнуўшаяся да свайго натуральнага росту.) – Звычайная картачная калода!

У гэты момант уся калода ўзляцела у паветра і пачала кружыцца ля Алісінай галавы: яна ўскрыкнула, ці то са страху, ці то з гневу і пачала махаць рукамі, каб ад іх адбіцца. Пакуль раптам не зразумела, што ляжыць на схіле, паклаўшы галаву на сястрынскія калені і адбіваецца ад сухога лісця, якое падае на яе твар з паркавых дрэў.

– Аліса. Прачынайся, сонейка маё, – ласкава сказала сястра. – Ты ўжо даволі доўга спіш!

– Які дзівосны сон я сніла! – заявіла Аліса і паведаміла ёй на памяць аб сваіх цудоўных прыгодах, якія вы прачыталі ў гэтай кніжцы. А калі Аліса скончыла свой аповед, сястра пацалавала яе і сказала:

– Маеш рацыю, твой сон сапраўды самы дзівосны з таго, што я чула. А цяпер бяжы дамоў па гарбату. Хуценька, хуценька!

Аліса паднялася на ногі і паспяшалася да дому, разважаючы па дарозе, якія ж дзівосы можна прысніць.

А яе сястра тым часам сядзела і не варушылася, паклаўшы галаву на руку і назіраючы за заходам сонца. Яе думкі былі аб маленькай Алісе і яе дзівосным сне, раптам яна напалову акунулася ў мроі малодшай сястры:

Яна зноў убачыла Алісу, якая абхапіла невялічкімі рукамі яе калені, якая пазірала на яе бліскучымі чакаючымі вачыма... Яна магла чуць голас малой, бачыць, як яна хіснула галавой, каб прыбраць непаслухмяны кудзерчык... Яна ўбачыла і пачула (ці ёй гэта толькі здалося), як ўся прастора вакол яе напоўнілася цудоўнымі істотамі з Алісінага сну.

Доўгай травой ля яе ног прашамацеў Белы Трус... Напалоханая Мыш запляскалася ў возеры... Вось яна пачула звон кубкаў, з якіх сваіх сяброў паіў гарбатай Сакавіцкі Заяц... Вось пранізлівы голас Каралевы пачаў пагражаць катаваннем... Вось немаўлятка-парсючок пачаў чхаць на каленях у Герцагіні, вакол якой ляталі блюда і талеркі... Пранізліва закрычаў Грыфон, зарыпела крэйда яшчаркі Біла, адчуўся віск прыгнечаных марскіх свінак і ўсё гэта змяшалася ў паветры з далёкімі стогнамі самотнага Фальшывага Чарапахі.

Яна сядзела, заплюшчыўшы вочы і нібы паверыла ў існаванне Цудакуту, між тым ведаючы, што як толькі вочы раскрыюцца ўсе знікне, ператварыўшыся ў сумную рэчаіснасць: травой зашамаціць вецер, шум на вадзе будзе з-за хістання трыснягу, звон кубкаў ператварыцца ў гук авечага званочка, крыкі Каралевы – ў голас пастушка, чханне немаўляці, крык Грыфону ды іншыя дзівосныя гукі ператворацца на шум з суседняй фермы, а енкі Фальшывага Чарапахі ў мыканне каровінага статку на далёкай пашы.

Потым яна ўявіла сабе, што праз колькі часу яе малодшая сястра ператворыцца ў прыгожую маладую жанчыну, і моцна пажадала, каб нават ў глыбокай старасці яна захавала простае і любячае сэрца дзіцяці. Каб яна збірала вакол сябе шматлікіх малых і, гледзячы на іх такімі ж бліскучымі вачыма, апавядала б ім дзівосныя гісторыі, у тым ліку і аб свёй вандроўцы па Цудакуце. Каб разумела іх простую маркоту і знаходзіла задавальненне ў іх радасцях, памятаючы ўласнае дзяцінства і гэтыя шчаслівыя летнія дні.


Канец